Падарунак ад "Белавія": з'явіліся акцыйныя квіткі амаль па ўсіх напрамках

© Sputnik / Виктор ТолочкоBoeing 737-800 "Белавія"
Boeing 737-800 Белавія  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Авіякампанія вырашыла зрабіць падарунак пасажырам да Дня ўсіх закаханых і прапанавала купіць квіткі на рэгулярныя рэйсы са зніжкай 50%.

МІНСК, 14 лют - Sputnik. Авіякампанія "Белавія" ў гэты чацвер праводзіць чарговую акцыю і прапануе зніжкавы квіткі, але не як звычайна (за дзесяць еўра і не па абраных напрамках), а на новых умовах, такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце авіяперавозчыка.

Нацыянальны аэрапорт Мінск - Sputnik Беларусь
Транзітныя пасажыры "Белавія" змогуць скарыстацца стоповерам

Авіякампанія вырашыла зрабіць пасажырам падарунак да Дня ўсіх закаханых і аб'явіла 50-працэнтную зніжку на квіткі па ўсіх рэгулярных напрамках з Мінска і назад, за выключэннем Бейрута. Іх можна будзе набыць 14 лютага з 9:30.

Да зніжкавага кошту квіткоў дадаюцца таксы і зборы. Квіткі па акцыйным тарыфе разлічаны на падарожжа ў перыяд з 15 лютага па 31 сакавіка. Набыць іх можна толькі на афіцыйным сайце авіякампаніі.

Пры гэтым пакупнікам варта запомніць, што ў выпадку куплі акцыйных квіткоў змяняць час і даты вылету забаронена. Акрамя таго, набытыя па спецыяльным кошце квіткі, у тым ліку ў камбінацыі спецыяльнага тарыфу з другім, з'яўляюцца незваротнымі. Калі пасажыр адмовіцца ад палёту, выплачаную суму, якая ўключае таксы і зборы, яму не вернуць.

Ёсць і іншыя нюансы, у прыватнасці, выкарыстоўваць квіток трэба строга ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту.

"Выкарыстанне квітка абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў квітку. Пры невыкарыстаннi квітка на адным з участкаў месца анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках маршруту", - падкрэслілі ў авіякампаніі.

Таксама важна ведаць, што купіць акцыйныя авіябілеты можна толькі па маршруце туды-назад. Да таго ж, іх колькасць абмежавана.

Стужка навiн
0