https://bel.sputnik.by/20190214/Pytanne-admeny-romngu-pamzh-RF--RB-moguts-vyrashyts-na-bolsh-vysokm-uzron-1040074034.html
Пытанне адмены роўмінгу паміж РФ і РБ могуць вырашыць на "больш высокім" узроўні
Пытанне адмены роўмінгу паміж РФ і РБ могуць вырашыць на "больш высокім" узроўні
Sputnik Беларусь
Перамовы аб адмене роўмінгу ідуць ужо больш за паўтары гады, і дамовіцца на міністэрскім узроўні не атрымліваецца. 14.02.2019, Sputnik Беларусь
2019-02-14T15:29+0300
2019-02-14T15:29+0300
2019-02-14T14:28+0300
у беларусі
навіны
грамадства
беларусь
расія
роўмінг
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102972/88/1029728825_0:0:2997:1687_1920x0_80_0_0_824f46449e04b52536f161109066db54.jpg
МІНСК, 14 лют - Sputnik. Профільныя міністэрствы Беларусі і Расіі не могуць прыйсці да кансенсусу па пытанні адмены роўмінгу паміж краінамі, распавёў кіраўнік расійскага міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ Канстанцін Наскоў у кулуарах Расійскага інвестыцыйнага форуму.Перамовы ідуць больш за паўтара гады. Упершыню ідэя прадметна пачала абмяркоўвацца ў чэрвені 2017 года на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы пасля таго, як кіраўнік Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка прапанавала адмяніць роўмінг на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы - па аналогіі з практыкай, якая прымяняецца на тэрыторыі Еўрасаюза. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка тады гэтую ідэю падтрымаў. Аднак дамовіцца ў прадстаўнікоў профільных міністэрстваў Беларусі і Расіі пакуль не атрымліваецца."Перамовы ідуць няпроста. На жаль, беларускі бок даслаў нам прапановы ў адказ, сур'ёзна адкарэктаваўшы наш план, які вядзе, па нашых ацэнках, да зніжэння коштаў на 25-30%, але не прыводзіць да адмены роўмінгу", - цытуе Наскова агенцтва РІА "Новости".Расійскі ж бок прапануе не зніжаць кошты, а зрабіць бясплатнымі ўваходныя званкі для абанентаў Беларусі і Расіі на ўсёй тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.У сувязі з тым, што дамовіцца не атрымліваецца, Мінкомсвязі Расіі, па словах Наскова, гатова ініцыяваць вынясенне перамоваў аб адмене роўмінгу на больш высокі ўзровень - урада ці кіраўніка краіны."На міністэрскім узроўні гэта не атрымліваецца", - прызнаўся расійскі міністр.
https://bel.sputnik.by/20181212/Kusko-dlya-admeny-romngu--EAES-treba-paradkavats-se-taryfnyya-plany-1039109996.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102972/88/1029728825_66:0:2797:2048_1920x0_80_0_0_14a3af05d74e96cbce23a68b053feb62.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, беларусь, расія, роўмінг
у беларусі, навіны , грамадства, беларусь, расія, роўмінг
Пытанне адмены роўмінгу паміж РФ і РБ могуць вырашыць на "больш высокім" узроўні
Перамовы аб адмене роўмінгу ідуць ужо больш за паўтары гады, і дамовіцца на міністэрскім узроўні не атрымліваецца.
МІНСК, 14 лют - Sputnik. Профільныя міністэрствы Беларусі і Расіі не могуць прыйсці да кансенсусу па пытанні адмены роўмінгу паміж краінамі, распавёў кіраўнік расійскага міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ Канстанцін Наскоў у кулуарах Расійскага інвестыцыйнага форуму.
Перамовы ідуць больш за паўтара гады. Упершыню ідэя прадметна пачала абмяркоўвацца ў чэрвені 2017 года на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы пасля таго, як кіраўнік Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка прапанавала адмяніць роўмінг на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы - па аналогіі з практыкай, якая прымяняецца на тэрыторыі Еўрасаюза. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка тады гэтую ідэю падтрымаў. Аднак дамовіцца ў прадстаўнікоў профільных міністэрстваў Беларусі і Расіі пакуль не атрымліваецца.
"Перамовы ідуць няпроста. На жаль, беларускі бок даслаў нам прапановы ў адказ, сур'ёзна адкарэктаваўшы наш план, які вядзе, па нашых ацэнках, да зніжэння коштаў на 25-30%, але не прыводзіць да адмены роўмінгу", - цытуе Наскова агенцтва
РІА "Новости".
Расійскі ж бок прапануе не зніжаць кошты, а зрабіць бясплатнымі ўваходныя званкі для абанентаў Беларусі і Расіі на ўсёй тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
У сувязі з тым, што дамовіцца не атрымліваецца, Мінкомсвязі Расіі, па словах Наскова, гатова ініцыяваць вынясенне перамоваў аб адмене роўмінгу на больш высокі ўзровень - урада ці кіраўніка краіны.
"На міністэрскім узроўні гэта не атрымліваецца", - прызнаўся расійскі міністр.