Аднаму маладому чалавеку дзяўчына падарыла машыну, а другому - звязак бананаў. Дзень усіх закаханых беларусы святкуюць па-рознаму. Самыя шчаслівыя з тых, каго сустрэў Sputnik у дзень апытання, прызнаваліся: ім у гэты дзень дарылі шчасце.
Хтосьці да падарункаў ставіцца больш меркантыльна і скардзіцца - падарыў дзяўчыне бранзалет, а яна - цацку-розыгрыш. А адна з мінчанак распавяла, што ёй падарылі калі не шчасце, дык, прынамсі, шмат уражанняў - 14 лютага яе затрымалі і абвінавацілі ў крадзяжы, праводзілі ў цёмны пакой, які апынуўся квэст-румам.
Дзяўчаты не менш рамантычныя, чым маладыя людзі: адна з суразмоўніц распавяла, як падарыла свайму хлопцу вячэру ў рэстаране Шанхая на вежы, якая круціцца. Хтосьці прызнаецца, што калі былі маладымі, такога свята не было, і ўсё ж жадаюць: калі 14 лютага - гэта дзень закаханых, то любіце адзін аднаго.