Стральцоўскі фэст-2019 у гэтым годзе пройдзе на пяці пляцоўках

© PexelsНовыя кнігі
Новыя кнігі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гасцей фестываля чакае перакладчыцкі слэм, ноч паэзіі і фэст аднаго верша.

МІНСК, 14 лют - Sputnik. Паэтычны фестываль Стральцоўскі фэст-2019 у гэтым годзе пройдзе на пяці пляцоўках і аб’яднае паэтаў, музыкаў, мысляроў і перакладчыкаў з Беларусі, Іспаніі, Польшчы, Літвы, Украіны і Швецыі.

Як паведамілі ў саюзе беларускіх пісьменнікаў, падчас урачыстага адкрыцця фестывалю 15 лютага адбудзецца узнагароджанне лаўрэата прэміі Міхася Стральцова і прэміі часопіса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф".

16 лютага арганізатары падрыхтавалі перакладчыцкі слэм і Ноч паэзіі, дзе свае творы прачытаюць украінец Міраслаў Лаюк, шведская аўтарка Іда Ліндэ, Бенедзіктас Янушавічус з Літвы і беларускія аўтары Сяргей Балахонаў, Антон Францішак Брыль, Віктра Жыбуль, Наста Кудасава, Таццяна Скарынкіна і многія іншыя.

Эпілогам паэтычнага мерапрыемства стане фэст аднаго верша "Каханне. Зіма" ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0