Беларус хоча прадставіць Швецыю на конкурсе "Еўрабачанне"

© SVT / MelodifestivalenУладзіслаў Мялешчанкоў
Уладзіслаў Мялешчанкоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ураджэнец Жодзіна, Уладзіслаў Мялешчанкоў у дзяцінстве пераехаў з бацькамі ў Швецыю. Там жа ён сёння будуе кар'еру блогера і выканаўцы.

МІНСК, 15 лют - Sputnik. Ураджэнец Беларусі можа прадставіць Швецыю на конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" - 24-гадовы Уладзіслаў Мялешчанкоў пад псеўданімам Vlad Reiser прайшоў у фінал праекта Melodifestivalen.

Спявак Сяргей Лазараў - Sputnik Беларусь
Зноў Лазараў: у Расіі вызначыліся, хто паедзе на "Еўрабачанне-2019"

Прадстаўнікі Швецыі ў апошнія гады вельмі паспяхова выступаюць на "Еўрабачанні", краіну традыцыйна называюць адной з фаварытак конкурсу. Свайго артыста для гэтага музычнага спаборніцтва шведы выбіраюць шляхам адкрытага конкурсу Melodifestivalen, які праходзіць на працягу некалькіх тыдняў.

Удзельнікам Melodifestivalen у 2019 годзе апынуўся і малады спявак Vlad Reiser. Сапраўднае імя артыста - Уладзіслаў Мялешчанкоў. Ураджэнец Жодзіна (Мінская вобласць), ён у дзяцінстве пераехаў з бацькамі ў Швецыю. Там жа ён будуе кар'еру блогера і выканаўцы.

У Швецыі Уладзіслаў дастаткова вядомы: на яго YouTube-канал падпісаныя больш за 400 тысяч чалавек, а самыя папулярныя відэа набіраюць больш за мільён праглядаў. Часцей за ўсё яго ролікі прысвечаны эксперыментам і рознага роду чэленджам, што зараз папулярна ў моладзевай аўдыторыі. Вядзе блог, як і спявае, Уладзіслаў на шведскім.

Артыст пазмагаецца за права прадставіць Швецыю на "Еўрабачанні". Зрэшты, на фінал Melodifestivalen, які пройдзе 9 сакавіка ў Стакгольме, для яго прагноз не асоба спрыяльны: мяркуючы па дадзеных букмекераў, ва Уладзіслава ёсць толькі 1% шанцу на перамогу.

Фаварытамі жа Melodifestivalen з'яўляюцца Hanna Ferm & Liamoo. Яны прадставяць Швецыю на Еўрабачанні з верагоднасцю ў 25%.

Ураджэнец Беларусі ўжо прадстаўляў замежную краіну на "Еўрабачанні": у 2009 годзе ад Нарвегіі на конкурс ездзіў Аляксандр Рыбак, які перамог у шоу з рэкорднай колькасцю балаў. У 2018 годзе ён паспрабаваў паўтарыць свой поспех, аднак заняў толькі 15 месца.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 14-18 мая ў Тэль-Авіве. За перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі 42 краін.

Стужка навiн
0