Відэа

Якія відэа можна ўбачыць на медыяфасадзе ва Уруччы

Падпісацца
Першы будынак-тэлевізар Беларусі ўжо стаў мясцовай славутасцю і прыцягвае людзей з усяго горада. Глядзіце на відэа, як працуе навінка.

Медыяфасад шматпавярхоўкі ў мінскім раёне Уручча ўжо стаў мясцовай славутасцю і прыцягвае людзей з усяго горада. Па словах стваральнікаў, пры яго праектаванні яны адштурхваліся ад падобных пабудоў у Еўропе і Азіі.

На медыяфасадзе ўжо паспелі з'явіцца сацыяльная рэклама, прыгожыя абстракцыі і нават віншаванне мінчан з Новым годам. Забудоўшчык кажа, што рынак сам будзе дыктаваць умовы, як выкарыстоўваць фасад бізнес-цэнтра і што на ім будзе з'яўляцца ў будучыні.

"У нас можна ў рэжыме рэальнага часу дэманстраваць любы відэафайл, хоць трансляцыю футбольнага матча. Пытанне толькі ў колькасці дробных дэталяў, бо карцінка на будынку ўсё ж такі разлічана на прагляд здалёку", - растлумачыў намеснік дырэктара ТАА "Усходняя брама" Раман Кругленя.

Пры гэтым запусціць нейкі файл на медыяфасад звонку, напрыклад, з тэлефона, не атрымаецца - наладжаная сістэма бяспекі не дае дыстанцыйна кіраваць аб'ектам. Кіраванне адбываецца лакальна, з сервернага пакоя, дзе аператар задае плэйлісты.

Стужка навiн
0