Сёння стартуе біятлонная "Гонка легенд" у Раўбічах і провады з вялікага спорту алімпійскіх чэмпіёнак Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна.
Напярэдадні ў Раўбічах прайшлі трэніроўкі спартсменаў, якія апрабавалі беларускую трасу і прыстраляліся.
Нягледзячы тое, што ў Мінску і сталічным рэгіёне тэмпература павысілася да плюсавых адзнак, таўшчыня снежнага покрыва трасы адпавядае рэгламентам IBU, яна не апускаецца ніжэй за 50 сантыметраў. І ўсё роўна арганізатары мерапрыемства падстрахаваліся і прыгналі да трасы "снежныя" гарматы.
У Раўбічах сёння будзе аншлаг - бо прададзена 5 тысяч квіткоў, гэта столькі, месцяць трыбуны.