Студэнтам з адтэрміноўкай ад службы прапануюць асвоіць ваенныя спецыяльнасці

© Sputnik / Виктор ТолочкоПершае пастраенне маладых салдат у казарме
Першае пастраенне маладых салдат у казарме - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністэрства абароны таксама выступіла за прадастаўленне пераваг пры паступленні і засяленні ў інтэрнат тым, хто адслужыў у войску.

МІНСК, 18 лют - Sputnik. Для студэнтаў, якія атрымалі адтэрміноўку ад службы ў войску, могуць увесці абавязковыя ваенна-уліковыя спецыяльнасці, паведаміў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў у эфіры тэлеканала "Беларусь-1" у нядзелю.

"Мы рыхтуем прапанову, каб той, каму далі адтэрміноўку ад службы, пры атрыманні адукацыі абавязкова асвоіў ваенна-улiковую спецыяльнасць", - сказаў ён.

Акрамя таго, міністр адзначыў, што разглядаецца яшчэ адна прапанова: каб чалавек, які прайшоў службу, у адносінах да іншых меў перавагі пры роўных балах пры паступленні, засяленні ў інтэрнат, а таксама размеркаванні.

Па словах кіраўніка ведамства, вынікі апытання, якое рэгулярна праводзіцца ведамствам, паказваюць, што 84% рэспандэнтаў станоўча ацэньваюць пройдзеную службу і лічаць яе для сябе карыснай.

Раней у Беларусі была створана спецыяльная рота інфармацыйных тэхналогій для тых, хто праходзіць тэрміновую службу і не хоча губляць навыкі. На адно месца ў роце прэтэндавала 8 чалавек.

Стужка навiн
0