МІНСК, 18 лют - Sputnik. Беларускую каманду біятланістаў знялі са змяшанай эстафеты на этапе Кубка свету ў Солт-Лэйк-Сіці (ЗША).
У складзе каманды былі Максім Варабей, Дзмітрый Лазоўскі, Дар'я Юркевіч і Ганна Сола. У гонцы прыняла ўдзел толькі мужчынская яе частка, паколькі каманда была знятая з гонкі пасля чацвёртага агнявога рубяжа з-за адставання на круг.
Пераможцамі эстафеты сталі французы - яны паказалі вынік 1 гадзіну 3 хвіліны 51,4 секунды і прайшлі з трыма промахамі і без дадатковых штрафных кругоў.
Другое месца дасталася камандзе Германіі, якая адстала ад лідара на 13,5 секунды і дапусціла 6 промахаў. Трэцімі сталі нарвежцы з адставаннем на 1 хвіліну і 2,2 секунды, 11 промахамі і 2 штрафнымі кругамі.
Раней з-за адставання жаночую зборную Беларусі па біятлоне знялі з гонкі ў сярэдзіне трэцяга этапу Кубка свету ў канадскім Кэнмары.
Наступным стартам для біятланістаў у рамках Кубка свету стане чэмпіянат свету. Ён пройдзе з 7 па 17 сакавіка ў Эстэрсундзе (Швецыя).