Праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Грамніцы штогод 15 лютага, католікі ўжо адсвяткавалі яго 2 лютага. Традыцыю продкаў узнавілі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.У народзе лічылі, што менавіта на Грамніцы зіма сустракаецца з летам і перадае эстафету. Далей – толькі сонца і ніякіх халадоў. Хутка ўвогуле Масленіца, пасля якой зіме прыйдзецца канчаткова сабраць свае чамаданы.Акрамя таго, Грамніцы – свята свечкі і "жывога" агню, які, паводле язычніцкіх вераванняў абараняе чалавека ад злых духаў. Каб забяспечыць сабе імунітэт, грамнічную свечку варта было схаваць і захоўваць на працягу года.Абавязковыя атрыбуты Грамніцаў – вогнішча, спевы і карагоды. Дадаць сюды прысмакі і усмешкі і атрымліваецца шчодрае народнае свята згодна з лепшымі традыцыямі нашых продкаў.Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як сустракалі Грамніцы ў Строчыцах.
У народзе гэтае свята лічыцца днём сустрэчы зімы і лета. Пасля гэтага наперадзе толькі Масленіца і вясна.
Праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Грамніцы штогод 15 лютага, католікі ўжо адсвяткавалі яго 2 лютага. Традыцыю продкаў узнавілі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
У народзе лічылі, што менавіта на Грамніцы зіма сустракаецца з летам і перадае эстафету. Далей – толькі сонца і ніякіх халадоў. Хутка ўвогуле Масленіца, пасля якой зіме прыйдзецца канчаткова сабраць свае чамаданы.
Акрамя таго, Грамніцы – свята свечкі і "жывога" агню, які, паводле язычніцкіх вераванняў абараняе чалавека ад злых духаў. Каб забяспечыць сабе імунітэт, грамнічную свечку варта было схаваць і захоўваць на працягу года.
Абавязковыя атрыбуты Грамніцаў – вогнішча, спевы і карагоды. Дадаць сюды прысмакі і усмешкі і атрымліваецца шчодрае народнае свята згодна з лепшымі традыцыямі нашых продкаў.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як сустракалі Грамніцы ў Строчыцах.