МІНСК, 19 лют - Sputnik. Расійскі журналіст Раман Супер вырашыў зняць дакументальны фільм пра рэпера Дэцла і абвясціў збор грошай на вытворчасць карціны.
Рэпер Кірыл Толмацкі памёр 4 лютага: у 35-гадовага артыста рэзка пагоршылася самаадчуванне пасля канцэрта, які прайшоў у Іжэўску. Як заявіў канцэртны дырэктар Дэцла Павел Белянец, прычынай скону выканаўцы стала спыненне сэрца. Артыста пахавалі 6 лютага.
"Хачу зняць дакументальны байопік пра Кірыла Толмацкага, каб распавесці сабе і вам пра тое, кім насамрэч быў рэпер Дэцл, якія погляды ён падзяляў і ў якой Расіі марыў жыць", - паведаміў Супер ў апісанні праекта.
Паводле яго слоў, у фільме без "крыкаў і скандалаў" будзе расказана гісторыя самога артыста.
Супер плануе сабраць на фільм 3,5 мільёна расійскіх рублёў (каля 52 тысяч долараў ЗША). За першы дзень збораў журналісту ўдалося атрымаць 656 тысяч рублёў.
Дэцл стаў вядомы дзякуючы кампазіцыям "Вечарынка", "Ліст", "Слёзы" ды іншых. Свой дэбютны альбом "Хто? ты" ён выпусціў у 2000 годзе, усяго за творчую кар'еру ён запісаў восем дыскаў.