Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне музыкі паступова пашыраецца, музычныя кампаніі Еўропы сталі праяўляць цікавасць да беларускіх музыкаў, сучасныя тэхналогіі дапамагаюць наладжваць масты і стаць бліжэй адзін да аднаго.
Менавіта з такой місіяй у Мінск прыбылі госці праграмы "Прыкметы жыцця" на радыё Sputnik Беларусь, прадстаўнікі міжнароднага музычнага выдавецтва PA74 music Алесандра Парчэла і Вікторыя Маро.
"Безумоўна, няпроста прасунуць беларускамоўны кантэнт у Італіі, у Еўропе, але як музыка да фільмаў, гэта цалкам можа быць выкарыстана. Таму нам цікавы ўвесь спектр музычнага рынку Беларусі, усе яго прадстаўнікі і кампаніі", - кажа Парчэла.
Гутарку з прадстаўнікамі музычнага выдавецтва PA74 music Алесандра Парчэла і Вікторыяй Маро слухайце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.