МІНСК, 20 лют - Sputnik. Беларускія мужчыны аддаюць перавагу стварэнню сям'і ва ўзросце 20-29 гадоў, паведамілі ў сераду ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.
Белстат ў сераду апублікаваў статыстычны агляд з нагоды будучага Дня абаронцы Айчыны, які святкуецца ў Беларусі 23 лютага. Прыкметную ўвагу ў камітэце надалі сямейным становішчы беларусаў.
Як паведамілі ў Белстаце, у 2018 годзе ў шлюб ўступіла 60,7 тысяч мужчын. "Ствараць сем'і мужчыны аддаюць перавагу ва ўзросце 20 - 29 гадоў", - дадалі ў камітэце.
Упершыню ў мінулым годзе ў шлюб ўступілі 42,5 тысяч мужчын. Кожнаму трэцяму - 25-29 гадоў, кожнаму чацвёртаму - 20-24.
Пры гэтым сярэдні ўзрост уступлення беларусаў у першы шлюб у мінулым годзе склаў 28,1 года, у паўторны - 41,3 года.
Што цікава, у 2017 годзе ў шлюб уступіла больш мужчын - 66 тысяч. Менш быў сярэдні ўзрост для тых, хто ўпершыню стварае сям'ю - 27,9 гадоў. Раней беларусы брали шлюб годам раней і другі шлюб - у сярэднім у 41,2 года.
Чытайце таксама:
- Добра жыць і не тужыць, або Народныя парады для мужоў і жонак
- Як па-беларуску называць сваякоў жаніха і нявесты пасля вяселля?
- Нісенбойм: асабістая свабода зараз даражэй, чым сямейныя каштоўнасці