МІНСК, 20 лют - Sputnik. Каля 2,5 тысячы кватэр пабудавалі ў Беларусі ў студзені бягучага года арганізацыі ўсіх форм уласнасці, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
За першы месяц 2019 года ў эксплуатацыю было ўведзена 284,9 тысячы квадратных метраў агульнай жылплошчы, прычым крыху больш за трэць ад гэтай лічбы - у сельскіх населеных пунктах.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 115,8 тысячы квадратных метраў жылля, (гэта каля 40,6% ад агульнага аб'ёму), з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі - 84,7 тысячы квадратных метраў.
Сярэдні кошт аднаго квадратнага метра жылплошчы у 2018 годзе склаў, па дадзеных Белстата, 1672,8 тысячы рублёў. На першасным рынку жылля кошт "квадрата" сфарміраваўся на ўзроўні 1653,6 тысячы рублёў, на другасным - 1675,1 тысячы.