МІНСК, 20 лют - Sputnik. Ініцыятыва прэзідэнта аб правядзенні маштабнага дыялогу аналагічнага Хельсінскаму працэсу знаходзіць усё больш прыхільнікаў, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
Паводле яго слоў, падчас выніковай калегіі ведамства будуць заслуханыя даклады паслоў у Расіі, Кітаі, Турцыі.
"Таму, што менавіта з гэтымі краінамі самае вялікае адмоўнае сальда знешнегандлёвага балансу. Хачу пачуць меркаванне паслоў на гэты конт", - адзначыў міністр.
"2018 год быў для нас напружаным і адначасова выніковым. Варта адзначыць, што ў няпростых знешнепалітычных умовах наша краіна вытрымала курс на забеспячэнне суверэнітэту, правядзенне збалансаванай шматвектарнай палітыкі", - канстатаваў Макей.
На думку міністра, у нашых партнёраў, у тым ліку - заходніх, мацнее адчуванне своечасовасці і мэтазгоднасці ініцыятывы прэзідэнта Беларусі аб арганізацыі новага шырокага дыялогу, аналагічнага Хельсінскаму працэсу. Пры гэтым у "2019 годзе нам трэба нарошчваць крытычную масу прыхільнікаў гэтай ідэі, настойліва лабіраваць яе праз палітычныя эліты, грамадскія структуры, экспертную супольнасць".
У знешняй палітыцы па-ранейшаму застаецца актуальнай задача павышэння ролі Беларусі ў рэгіянальнай і сусветнай палітыцы.
Прычым Уладзімір Макей адзначыў, што наша краіна дакладна выконвае свае абавязацельствы ў рамках стратэгічнага партнёрства з Расіяй.
"Беларусь працягнула ўмацоўваць тэндэнцыю да нармалізацыі адносін на еўраатлантычным вектары. Актыўна развіваўся палітычны дыялог і супрацоўніцтва з дзяржавамі СНД, а таксама краінамі Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Праўда, уся дзейнасць накіравана на дыверсіфікацыю знешнеэканамічнай дзейнасці. Актуальным застаецца пошук новых рынкаў.
"У 2018 экспарт вырас на 15% і дасягнуў лічбы 33,7 мільярдаў долараў", - падсумаваў Уладзімір Макей.