Пуцін звернецца сёння з пасланнем да Федэральнага сходу

© Sputnik / Михаил Климентьев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На штогадовае пасланне прэзідэнта РФ акрэдытаваныя 761 журналіст - як з расійскіх, так з замежных СМІ.

МІНСК, 20 лют - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін звернецца ў сераду са штогадовым пасланнем да Федэральнага сходу, паведамляе Sputnik.

Прэзідэнт РФ кожны год выступае з пасланнем да Федэральнага сходу - да членаў Дзяржаўнай думы і Савета федэрацыі.

У 2019 годзе мерапрыемства адбудзецца 20 лютага. Як мяркуецца, расійскі прэзідэнт падзеліцца сваім бачаннем аб становішчы ў краіне і аб асноўных напрамках унутранай і знешняй палітыкі.

Акрэдытацыю для асвятлення штогадовага паслання атрымалі 761 журналіст як з расійскіх, так і з замежных СМІ. На мерапрыемства запрошаны не толькі парламентарыі, але і расійскія топ-чыноўнікі.

Традыцыйна пасланне Пуціна прыцягвае вялікую ўвагу як у Расіі, так і за мяжой, бо расійскі лідар лічыцца адным з самых уплывовых сусветных палітыкаў. Яго заявы публікуюць на дзясятках моў свету - ад краін блізкага замежжа да дзяржаў Паўднёвай Амерыкі і Акіяніі.

Sputnik будзе весці тэкставую анлайн-трансляцыю штогадовага звароту Пуціна. Таксама будзе магчымасць глядзець прамы эфір паслання. Сачыце за абнаўленнямі партала.

Стужка навiн
0