Беларускія дыпламаты далучыліся да флэшмобу і паказалі свае любімыя словы

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак міністэрства замежных спраў Беларусі
Будынак міністэрства замежных спраў Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Былі сярод супрацоўнікаў міністэрства замежных спраў і тыя, хто не змог вызначыцца.

МІНСК, 21 лют - Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі  далучылася да флэшмобу з нагоды Дня роднай мовы.

Сёння ў афіцыйным твітэр-акаўнце беларускага знешнепалітычнага ведамства з’явіліся фотаздымкі, дзе супрацоўнікі МЗС трымаюць карткі са сваімі любімымі беларускімі словамі -  "каштоўнасць", "натхненне" і "сяброўства" і іншыя.

© Photo : Міністэрства замежных спраў БеларусіБеларускія дыпламаты паказалі свае любімыя словы
Беларускія дыпламаты далучыліся да флэшмобу і паказалі свае любімыя словы - Sputnik Беларусь
Беларускія дыпламаты паказалі свае любімыя словы

Былі сярод удзельнікаў і тыя, хто не змог вызначыцца з любімым словам.

"Цяжка вызначыцца з адным словам, калі для мяне любімая ўся мова. Мая родная мова, мая адзіная і любімая", - звярнуўся да беларусаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас.

​Ён пажадаў усім памятаць аб адказнасці перад продкамі за захаванне і шанаванне роднай мовы і заклікаў беларусаў любіць сваё.

Адмысловы флэшмоб запусціў пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, які на сваёй старонцы ў твітэры апублікаваў відэа, дзе свае любімыя словы паказвалі жыхары Азіі. У іх спісе з’явіліся бульба, зубр і нават пушча.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0