Беларускі лідар прыняў у чацвер з дакладам старшыню Следчага камітэта. Падчас гутаркі з Наскевічам прэзідэнт закрануў тэму справядлівасці пакаранняў.
"У апошні час, асабліва ў сувязі з гэтымі ўрачамі і тымі нягоднікамі, якія кармілі ў школах і абіралі дзяцей, такія хвалі ў грамадстве: "вось, напэўна, не трэба было б саджаць урачоў". Усе перад законам роўныя, але пры гэтым трэба мець на ўвазе адно: ні Гасподзь, ні людзі нам не даруюць, калі мы пакараем невінаватага. Калі мы не можам даказаць, лепш не чапаць гэтага чалавека. Калі ён нягоднік - ён усё роўна патрапіць", - выказаўся Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што "ні ў якім разе нельга пакрыўдзіць невінаватага чалавека". У ранейшыя часы, асабліва ў СССР, па словах прэзідэнта, міліцыя працавала па прынцыпе "абы раскрыць злачынства".
"Ды хай яно будзе лепш нераскрытым, чым мы яго раскрыем і павесім віну на чалавека невінаватага. Вось гэта павінны ўсе людзі разумець. І дзе б вы ў калектывах ні бывалі, вы павінны аб гэтым казаць. Але калі мы цвёрда перакананыя, што ён здзейсніў злачынства, мала не падасца. Асабліва чыноўнік, чалавек у пагонах (гэта адно і тое ж фактычна) - ім трэба памнажаць на два", - заклікаў Лукашэнка, яго словы прывяла БелТА.
Узровень раскрывальнасці злачынстваў у мінулым годзе ў Беларусі склаў амаль 71%. Следчыя раскрываюць пераважную колькасць (97%) забойстваў і 100% згвалтаванняў.