Макей: Лукашэнка і Пуцін у Сочы дамовіліся пра алгарытм узаемадзеяння

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь
Дата першага пасяджэння сумеснай беларуска-расійскай міжурадавай групы па інтэграцыі пакуль абмяркоўваецца.

МІНСК, 21 лют - Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас апошняй сустрэчы, якая адбылася ў Сочы, абмеркавалі ўсе пытанні ў адносінах дзвюх краін, у тым ліку праблемныя, паведаміў у чацвер у Мінску кіраўнік МЗС рэспублікі Уладзімір Макей.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем падчас катання на лыжах - Sputnik Беларусь
Пуцін і Лукашэнка разам пакаталіся на лыжах

Беларускі лідар быў у Сочы на мінулым тыдні з трохдзённым візітам, у рамках якога ў яго адбыліся некалькі сустрэч з расійскім калегам - двухбаковых і ў пашыраным складзе. На парадку адным з ключавых пытанняў была "рэвізія" дамовы аб саюзнай дзяржаве і далейшая інтэграцыя Беларусі і Расіі. Па выніках абодва прэзідэнты адзначылі: перамовы прайшлі ў станоўчым ключы і былі выніковымі.

Па словах Макея, дата першага пасяджэння сумеснай беларуска-расійскай міжурадавай групы па інтэграцыі пакуль абмяркоўваецца.

"Ёсць прапановы расійскага боку, ёсць прапановы з нашага боку. Цяпер гэтыя прапановы актыўна аналізуюцца і абмяркоўваюцца ў рамках рабочай групы", - сказаў кіраўнік МЗС.

Ён таксама падкрэсліў, што за два тыдні ўсе праблемы, якія існуюць у адносінах Беларусі і Расіі, вырашыць немагчыма - на гэта патрэбны пэўны час.

"Прэзідэнты Беларусі і Расіі ў Сочы абмяркоўвалі гэтыя пытанні. Дамовіліся аб пэўны далейшым алгарытме ўзаемадзеяння", - распавёў Макей.

Пры гэтым ён дадаў, кантакты паміж двума бакамі працягваюцца.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі