МІНСК, 21 лют - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка пацярпела паражэнне ад прадстаўніцы Швейцарыі Белінды Бенчыч на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Дубаі, паведамляе Sputnik.
У паядынку 1/8 фіналу Сабаленка саступіла суперніцы ў трох сэтах 4:6, 6:2, 6:7 (7:9). Тэнісісткі правялі на корце дзве з паловай гадзіны.
У чвэрцьфінале швейцарка пазмагаецца з румынкай Сымон Халеп, якая была мацнейшай за ўкраінскую тэнісістку Лесю Цурэнка (6:3, 7:5).
У астатніх матчах 1/4 фіналу згуляюць: Карла Суарэс (Іспанія) - Эліна Світоліна (Украіна), Су-Вэй С'ех (Тайвань) - Караліна Плішкава (Чэхія), Вікторыя Кужмава (Славакія) - Петра Квітава (Чэхія).