МІНСК, 22 лют - Sputnik. Беларуская авіякампанія "Белавія" адкрывае рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск - Талін з канца мая гэтага года, паведамілі ў пятніцу ў прэс-службе кампаніі.
Сталіцы Беларусі і Эстоніі не былі звязаныя прамымі авіязносінамі, што выклікала нязручнасці сярод падарожнікаў і бізнесменаў. Аднак сітуацыя выправіцца ўжо пасля 30 мая - тады будзе запушчаны прамы рэйс Мінск - Талін.
"Палёты ў Талін будуць ажыццяўляцца на рэгулярнай аснове чатыры разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 08:50 па панядзелках, чацвяргах і ў 15:50 па аўторках і суботах з прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Талін імя Ленарта Мэры. Зваротны рэйс з Таліна плануецца ажыццяўляць з вылетам у 10:45 па панядзелках, чацвяргах і ў 17:45 па аўторках і суботах з прылётам у Нацыянальны аэрапорт Мінск", - паведамілі ў авіякампаніі "Белавія".
Як адзначыў гендырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў, Талін з'яўляецца так званай "крэмніевай сталіцай Еўропы", і гэта спрыяе IT-узаемадзеянню паміж Эстоніяй і Беларуссю.
"Таксама сюды прыязджаюць турысты, каб правесці сямейныя выхадныя, аглядаючы славутасці старога горада, і сумясціць адпачынак з аздараўленнем у мінеральных водах "Ауга". Запуск прамога рэйса паміж Мінскам і Талінам будзе садзейнічаць не толькі пашырэнню турыстычнай маршрутнай сеткі, але і эканамічнаму росту абодвух гарадоў ", - адзначыў Гусараў.
Гендырэктар "Белавія" дадаў: зроблена ўсё магчымае, каб расклад рэйса быў зручным і для падарожжаў транзітам праз Мінск.
Кошт квітка па накіраванні ў адзін бок складзе ад 93 еўра з таксамі і зборамі, туды-назад - ад 178 еўра. Квіткі ўжо можна знайсці ў касах "Белавія" і на сайце перавозчыка.