МІНСК, 25 лют - Sputnik. Супрацоўнікі аэрапорта Каіра знайшлі ў адной з пасылак, якая павінна была трапіць у Бельгію, часткі дзвюх старажытнаегіпецкіх мумій, паведаміла міністэрства па справах помнікаў старажытнасці Егіпта.
Паведамляецца, што часткі мумій былі старанна схаваныя ўсярэдзіне музычных калонак, кантрабанду змаглі выявіць, дзякуючы рэнтгенаграфічнаму даследаванню пасылак.
Усяго з калонак вынялі дзве нагі, ніжнюю частку левай рукі, цэлую руку і частку тулава. Эксперты, якія прыбылі ў аэрапорт, пацвердзілі сапраўднасць частак мумій.
Артэфакты былі канфіскаваныя і адпраўленыя ў музей Каіра для правядзення іх далейшых даследаванняў.