Лукашэнка даручыў правесці амністыю ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі

© Sputnik / Виталий Белоусов / Перайсці ў медыябанкЛукашэнка даручыў правесці амністыю ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі
Лукашэнка даручыў правесці амністыю ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Даручэнне падрыхтаваць адпаведны законапраект ужо дадзена Вярхоўнаму суду і МУС.

МІНСК, 25 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць законапраект аб амністыі, прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Папка для матэрыялаў крымінальнай справы - Sputnik Беларусь
Лукашэнка забараніў "вешаць" злачынствы на невінаватых

За гісторыю незалежнай Беларусі было праведзена 14 амністый. Аднак у апошнія гады ад гэтай практыкі адмаўляліся - як тлумачылі ў МУС, з-за таго, што да іх у грамадстве ёсць "некаторае прывыканне".

Даручэнне распрацаваць законапраект аб амністыі ў 2019 годзе прэзідэнт даў МУС і Вярхоўнаму суду. Прымеркаваць яе хочуць да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое святкуецца ў гэтым годзе.

"Апошняя амністыя ў нас была чатыры гады таму. Улічваючы, што гэта юбілейная дата, амністыя можа быць шырэй, чым яна праходзіла звычайна. Можа закрануць асоб, якія адбываюць пакаранне, у плане скарачэння тэрмінаў пазбаўлення волі. Мы з МУС пачнем распрацоўку такога праекта закона", - распавёў пасля сустрэчы з прэзідэнтам старшыня ВС Валянцін Сукала, яго словы перадае БелТА.

Папярэдняя амністыя, якая прайшла ў 2015 годзе, была прымеркавана да 70-годдзя Перамогі. Тады на свабоду выйшла мноства зняволеных, у тым ліку і па рэзанансных справах: Дзмітрый Лукашэвіч, які збіў гамасэксуаліста, асуджаныя следчыя, былы гендырэктар "Барысаўдрэва" Уладзімір Мальцаў, а таксама многія іншыя.

Стужка навiн
0