Надвор'е наладжваецца: у Беларусі ў панядзелак да +8°С

© PixabayНадвор'е наладжваецца: у Беларусі ў панядзелак да +8°С
Надвор'е наладжваецца: у Беларусі ў панядзелак да +8°С - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле інфармацыі Гідрамета, у Беларусі ў панядзелак будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, ападкаў не чакаецца.

МІНСК, 25 лют - Sputnik. Па-вясноваму цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі у панядзелак 25 лютага, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Па дадзеных сіноптыкаў, ужо ў пачатку тыдня часовае пахаладанне зменіцца цяплом.

Так, 25 лютага тэмпература паветра ў Брэсце і Гродне днём дасягне адзнакі +8°С, у Гомелі будзе каля +7°С, у Магілёве і Мінску +5°С.

Паводле інфармацыі Гідрамета, у Беларусі ў панядзелак будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, ападкаў не чакаецца.

Стужка навiн
0