МІНСК, 26 лют - Sputnik. Рэйтынг самых здаровых краін склала агенцтва Bloomberg пры дапамозе дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
Першая дзясятка краін з самымі здаровымі грамадзянамі выглядае так: Іспанія, Італія, Ісландыя, Японія, Швейцарыя, Швецыя, Аўстралія, Сінгапур, Нарвегія, Ізраіль.
Дадзеныя сведчаць аб тым, што ў топ-10 усяго толькі чатыры краіны апынуліся не еўрапейскімі. Спецыялісты адзначаюць, што не апошнюю ролю ў гэтым адыграла і так званая міжземнаморская дыета.
Беларусь згодна з аналізам міжнародных экспертаў апынулася на 81 радку рэйтынгу, Украіна на 93; што а Расія заняла 95-ае месца.
Пры складанні рэйтынгу ўлічвалі працягласць жыцця, колькасць курцоў, людзей з лішняй вагой, даступнасць чыстай вады, а таксама такія параметры, як узровень меддапамогі, прафілактычных паслуг. Цікава, што менавіта дзякуючы гэтаму паказчыку Куба (30-ае месца) абыйшла на 5 пунктаў Злучаныя Штаты.
У трыццатцы самых нездаровых краін 27 апынуліся дзяржавамі, размешчанымі на поўдзень ад Сахары. Апошнія тры месцы дасталіся Гаіці, Афганістану і Емену.