Музычны нумар Канцэртнага хору Санкт-Пецярбурга, выкананы ў Дзень абаронцы Айчыны ў Ісакіеўскім саборы, імгненна стаў вірусным відэа і справакаваў бурнае абмеркаванне ў інтэрнэце.
Жартоўная кампазіцыя аб атамнай бамбардзіроўцы Амерыкі была толькі адным з нумароў канцэрту, падчас якога гучалі таксама творы Высоцкага, Салаўёва-Сядога і Шчадрына. Аднак гледачоў найбольш уразіла старая савецкая песня барда Андрэя Казлоўскага.
У кампазіцыі распавядаецца пра экіпаж падлодкі с "десятком бомбочек под сотню мегатонн" і камандзу наводчыку: "Наводи, говорю, Петров, на город Вашингтон".
У сувязі з ажыятажам музыканты папрасілі слухачоў "не займацца палітыканствам".
"Песні, якія мы спяваем - гэта дакументы эпохі, асяроддзя, унікальныя і цалкам арыгінальныя. Зразумела, мы не перапісваем тэксты дзеля паліткарэктнасці ці нейкай яшчэ кан'юнктуры", - гаворыцца ў тлумачэнні, размешчаным на старонцы Канцэртнага хору "УКантакце".
У звароце таксама гаворыцца, што "канцэрт у храме не абавязвае спяваць толькі літургічныя творы". Выбіраючы розныя творы, хор хацеў павіншаваць сваіх слухачоў і паказаць, што шануе свята 23 Лютага.
"І яны былі рады гэта пачуць і адчуць. Прыходзьце на канцэрты, не займайцеся палітыканствам", - гаворыцца ў паведамленні Канцэртнага хору Пецярбурга.