Відэа

Козыраў: у год 50-годдзя "Песняроў" гледачоў чакаюць сапраўдныя сенсацыі

Падпісацца
Аб падзеях, звязаных са святкаваннем 50-годдзя ўсенародна любімага ансамбля "Песняры", гледачам Sputnik распавёў дырэктар - мастацкі кіраўнік ансамбля Раман Козыраў.

У бягучым годзе адзін з самых вядомых музычных брэндаў Беларусі, калектыў, які да гэтага часу збірае поўныя залы прыхільнікаў на постсавецкай прасторы, Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры" адзначыць сваё 50-годдзе.

Уладзімір Мулявін і Песняры - Sputnik Беларусь
Фінберг: дзе даследаванні творчасці Мулявіна?

Акрамя выступленняў на беларускіх пляцоўках, у ходзе юбілейнага тура калектыў выступіць у Маскве, Санкт-Пецярбургу і дасць сольны канцэрт у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі Базар".
Госць праграмы "Гарызонт падзей", дырэктар - мастацкі кіраўнік БДА "Песняры" Раман Козыраў распавёў пра некаторыя неспадзеўкі, якія чакаюць гледачоў і прыхільнікаў ансамбля ў юбілейным годзе.

"Сёння мы цалкам занятыя падрыхтоўкай да юбілею, вядуцца перамовы. У перапынках паміж гастролямі, ды і на саміх гастролях мы рэпетуем юбілейную праграму, адначасна вядзем перамовы з артыстамі - удзельнікамі святочных канцэртаў, агаворваем рэпертуар і, вядома, рыхтуем сюрпрызы для гледачоў", - падзяліўся Козыраў.

Кіраўнік ансамбля адзначыў важнасць прысутнасці на сцэне ветэранаў "Песняроў", бо, у першую чаргу, гэта іх юбілей, але хто з артыстаў "залатога" складу ансамбля прыедзе паўдзельнічаць у канцэртах, пакуль застаецца таямніцай і інтрыгай.

Гутарку з дырэктарам - мастацкім кіраўніком Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Раманам Козыравым глядзіце на Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0