Магнітная бура абрынецца на Зямлю на гэтым тыдні

CC BY 2.0 / DonkeyHotey / Earth HorizonМагнітная бура абрынецца на Зямлю на гэтым тыдні
Магнітная бура абрынецца на Зямлю на гэтым тыдні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З-за гэтай з'явы на нашай планеце звычайна ўзнікаюць палярныя ззянні, аднак, па словах даследнікаў, хоць цяперашняя бура і не будзе вельмі магутнай, яе наступствы могуць быць значна больш небяспечнымі.

МІНСК, 26 лют - Sputnik. Геамагнітная бура накрые нашу планету ў апошнія дні зімы, паведамляе Space Weather.

Святкаванне Масленіцы ў беларускай вёсцы Рэчань - Sputnik Беларусь
У чаканні цяпла: ці спраўдзяцца народныя прыкметы на вясну?

Па дадзеных гэтага рэсурсу, бура пачнецца ўжо 26 лютага, але мацней за ўсё адчувацца будзе 27-28 лютага. Завершыцца яна бліжэй да канца тыдня - другога сакавіка.

Буры ў магнітасферы Зямлі выкліканыя з'яўленнем каранальнай дзіркі ў Сонца, з якой да нашай планеты будзе несціся паток часціц з хуткасцю каля 500 км/с, а затым на працягу некалькіх дзён сонечны вецер будзе атачаць Зямлю.

З-за гэтай з'явы на нашай планеце звычайна ўзнікаюць палярныя ззянні, аднак, па словах даследнікаў, хоць цяперашняя бура і не будзе вельмі магутнай, яе наступствы могуць быць значна больш сур'ёзнымі, чым іх з'яўленне.

Напрыклад, яна можа паўплываць на спадарожнікі на арбіце, што, у сваю чаргу, прывядзе да збояў у працы GPS-навігацыі, могуць узнікнуць праблемы са спадарожнікавым тэлебачаннем і мабільнай сувяззю.

Акрамя таго, магнітная бура можа выключыць электрычнасць на Зямлі. Цяжка пераносяць такія з'явы метэаадчувальныя людзі. У іх можа пагоршыцца самаадчуванне: магчымыя галаўныя болі, праблемы з сэрцам і парушэнні сну.

Стужка навiн
0