МІНСК, 27 лют - Sputnik. Больш за 50 дадатковых цягнікоў будзе пушчана на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі Sputnik у аўторак у прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Новы расклад распрацаваны для таго, каб дастаўляць заўзятараў да месцаў правядзення спартыўных мерапрыемстваў - "Мінск-Арэны" і вяслярнага каналу, які размешчаны ў межах Заслаўя. Дадатковыя паязды будуць хадзіць па маршруце Мінск - Масюкоўшчына - Беларусь (горад Заслаўе) і назад.
"Штодня (з 22 па 30 чэрвеня - Sputnik) прадугледжана курсіраванне 57 цягнікоў, у тым ліку 32 цягнікоў гарадскіх ліній і 25 цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа", - удакладнілі ў БЧ.
Там адзначылі, што ў адваротны бок можна будзе даехаць 62-ма цягнікамі, з іх 38 - гарадскіх ліній і 24 - рэгіянальных ліній эканамкласа.
Адзначаецца таксама, што для зручнасці пасажыраў дапрацавана сістэма інфармавання, замененыя шэсць эскалатараў, у касавых залах добраўпарадкавана сістэма кандыцыянавання і праведзены шэраг іншых прац, у прыватнасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі створана безбар'ернае асяроддзе.
Для дапамогі замежным заўзятарам падрыхтаваны размоўнікі, а персанал вакзалаў і брыгады цягнікоў праходзяць навучанне на курсах англійскай мовы.
Чытайце таксама:
- Еўрапейскія гульні - 2019: спартыўны дэсант у Мінску і нюансы лагістыкі
- Еўрапейскія гульні: як будзе працаваць "бязвіз" паміж Расіяй і Беларуссю
- Колькасць электробусаў- "трансформераў" да II Еўрапейскіх гульняў павялічыцца