Фотафакт: графіцісты пачалі рэстаўрацыю мурала "Марк Шагал"

© Sputnik / Павел ВурФотафакт: графіцісты пачалі рэстаўрацыю мурала "Марк Шагал"
Фотафакт: графіцісты пачалі рэстаўрацыю мурала Марк Шагал - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах мастака, праца можа заняць ад пары гадзін да сутак, у залежнасці ад таго, ці хопіць балончыкаў з фарбай.

ВІЦЕБСК, 27 лют - Sputnik. Віцебскі мастак-графіціст пачаў працу па рэстаўрацыі мурала "Марк Шагал" у Віцебску, які быў сапсаваны некалькі дзён таму невядомымі.

Мурал "Марк Шагал" быў створаны камандай віцебскіх стрыт-арт майстроў StreetSkills у 2015 годзе на трансфарматарнай будцы ў двары дома па вуліцы Суворава, 38. З тых часоў твор стаў адным з сімвалаў горада. Але некалькі дзён таму невядомыя зафарбавалі яго срэбнай фарбай, напісаўшы на графіці лаянкавае слова.

"Я прыехаў аднавіць карціну, паколькі баюся, што камунальнікі не дадуць рады з гэтым і проста зафарбуюць яе", - распавёў карэспандэнту Sputnik мастак-графіціст Юрый Дубоўскі.

© Sputnik / Павел ВурМастак-графіціст Юрый Дубоўскі
Фотафакт: графіцісты пачалі рэстаўрацыю мурала Марк Шагал - Sputnik Беларусь
Мастак-графіціст Юрый Дубоўскі

Па словах маладога чалавека, у свой час ён маляваў разам з хлопцамі з каманды StreetSkills, ствараючы розныя творы. Зараз, з'ехаўшы ў Сочы, яны перыядычна просяць адрэстаўраваць сапсаваныя графіці.

"Гэта ўжо не першая карціна, якую прыходзіцца ратаваць. Магчыма, калі б не мацернае слова, то мы б яшчэ падумалі, ці варта брацца за рэстаўрацыю, паколькі фарба на малюнку не вельмі бачная", - удакладніў Юры.

© Sputnik / Павел ВурМурал быў сапсаваны некалькі дзён таму невядомымі
Фотафакт: графіцісты пачалі рэстаўрацыю мурала Марк Шагал - Sputnik Беларусь
Мурал быў сапсаваны некалькі дзён таму невядомымі

Як адзначыў мастак, праца па рэстаўрацыі можа заняць пару гадзін, галоўнае, каб хапіла чорнай фарбы, якой, на жаль, на складзе не аказалася.

"Буду спрабаваць "выцягнуць" малюнак шэрым колерам, альбо прыйдзецца ехаць дакупляць балончыкі з фарбай", - дадаў графіціст.

Варта адзначыць, што жыхары суседніх дамоў, якія падыходзілі да Юрыя, былі незадаволеныя учынкам невядомых вандалаў і вельмі шкадавалі, што тыя не сталі псаваць карціну днём, калі ім можна было б "даць па шыі".

© Sputnik / Павел ВурПраца па рэстаўрацыі можа заняць пару гадзін, галоўнае, каб хапіла чорнай фарбы
Фотафакт: графіцісты пачалі рэстаўрацыю мурала Марк Шагал - Sputnik Беларусь
Праца па рэстаўрацыі можа заняць пару гадзін, галоўнае, каб хапіла чорнай фарбы

Як распавялі Sputnik у прэс-службе УУС Віцебскага аблвыканкама, міліцыя цяпер праводзіць праверку па факце псуты марала. Але прававую ацэнку ўчынку яшчэ трэба будзе даць.

Стужка навiн
0