На "Еўрабачанне" ад Украіны паедзе KAZKA?

© Photo : Facebook / KAZKAГурт KAZKA
Гурт KAZKA - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Многія фанаты конкурсу мяркуюць, што арганізатары адбору адразу спрабавалі "прапіхнуць" папулярны гурт. У "лабіяванні" KAZKA папракалі нават віцэ-прэм'ера.

МІНСК, 27 лют - Sputnik. Гурт KAZKA стаў асноўным прэтэндэнтам на ўдзел у "Еўрабачанні-2019" ад Украіны - калектыў на адборы заняў трэцяе месца і пасля адмовы MARUV і Freedom Jazz ад удзелу ў шоу выбар лагічна павінен спыніцца на іх.

Не дамовіліся: MARUV не паедзе на Еўрабачанне ад Украіны - Sputnik Беларусь
Не дамовіліся: MARUV не паедзе на "Еўрабачанне" ад Украіны

Адбор на "Еўрабачанне-2019" ад Украіны працягвае знаходзіцца ў эпіцэнтры скандалу. Пераможца адбору, папулярная спявачка MARUV адмовілася ехаць на шоу, матываваўшы гэта нежаданнем быць "бітай на палітычнай арэне". У аўторак стала вядома і пра тое, што калектыў Freedom Jazz, які заняў другое месца, таксама не прыняў прапанову Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны паехаць на конкурс.

Асноўным прэтэндэнтам на ўдзел у "Еўрабачанні" такім чынам стаў гурт KAZKA. У фінале адбору калектыў заняў трэцяе месца - нягледзячы на вострую крытыку за вакал салісткі.

Зрэшты, зараз менавіта ў гэтага гурта больш за ўсё шанцаў паехаць на "Еўрабачанне" ад Украіны. Больш за тое, многія фанаты конкурсу адразу меркавалі, што арганізатары адбору будуць спрабаваць "прапіхнуць" яго дзеля ўдзелу ў шоу. Больш за тое, аналагічную думка выказала ў сацыяльных сетках і прэс-сакратар украінскага Генпракурора Ларыса Сарган - на яе думку, лабістам групы з'яўляецца віцэ-прэм'ер Вячаслаў Кірыленка, які раней рэзка негатыўна выказваўся супраць кандыдатуры MARUV.

Гурт KAZKA вядомы ў першую чаргу дзякуючы хіту "Плакала", кліп на які сабраў амаль 160 мільёнаў праглядаў на YouTube. Выступ у фінале адбору з песняй Apart сабраў за некалькі сутак больш за 220 тысяч праглядаў і атрымаў неадназначную ацэнку: колькасць "лайкаў" і "дызлайкаў" пад відэа аднолькавая.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў Тэль-Авіве 14-18 мая. Усе прадстаўнікі краін-удзельніц шоу павінны быць вызначаны да 10 сакавіка.

Стужка навiн
0