МІНСК, 28 лют - Sputnik. Карэспандэнт Sputnik скарысталася магчымасцю задаць пытанне прэзідэнту ЗША Дональду Трампу на прэс-канферэнцыі пасля саміту з лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ыном, чым выклікала незадаволенасць амерыканскіх журналістаў, піша Sputnik International.
Карэспандэнт пацікавілася ў Трампа магчымасцю правядзення інспекцый ядзерных аб'ектаў Паўночнай Карэі. На што ён адказаў, што Злучаныя Штаты змогуць лёгка і паспяхова інспектаваць гэтыя аб'екты ў КНДР.
Згода кіраўніка Белага дома адказаць на пытанне Sputnik выклікала шквал крытыкі ў сацсетках.
"Расійская прапагандысцкая кампанія Sputnik толькі што задала пытанне Трампу", - напісаў у Twitter Хантэр Уолкер, карэспандэнт Yahoo News у Белым доме.
"Цяпер Трамп адказвае на пытанне расійскага інфармацыйнага агенцтва Sputnik", - паведаміў акрэдытаваны ў Белым доме журналіст Feature Story News Гары Хортон.
Пры гэтым галоўны карэспандэнт Белага дома ў CNN Джым Акоста напісаў у Twitter, што прэзідэнт ЗША "ў значнай ступені пазбег прэс-корпуса Белага дома".
"Здаецца, Трамп вельмі раздражнёны, і ён быў вельмі грубы з дамай са Sputnik, так што, ха-ха, нешта вялікае пойдзе на спад", - іранізуе ў Twitter журналістка Кейт Хесс.
Сама журналіст Sputnik адзначыла, што не адчула грубасці з боку прэзідэнта ЗША. Трамп паскардзіўся, што не можа пачуць пытанне, таму карэспандэнту давялося двойчы паўтарыць яго і двойчы прадставіцца.