Вера Ярошык узрадавалася магчымасці зноў паўдзельнічаць у "Ты супер!"

© Sputnik Владимир ЖдановичВера Ярошык узрадавалася новаму запрашэнню
Вера Ярошык узрадавалася новаму запрашэнню - Sputnik Беларусь
У другім сезоне міжнароднага вакальнага конкурсу для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, беларуская школьніца заняла другое месца.

Вера Ярошык, беларуская ўдзельніца другога сезона міжнароднага вакальнага конкурсу для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, "Ты супер!" з вялікай радасцю ўспрыняла навіну аб тым, што для ўдзелу ў трэцім сезоне, акрамя новых канкурсантаў запрасілі і фіналістаў ранейшых гадоў.

Юныя ўдзельнікі праекта на сцэне Ты супер! - Sputnik Беларусь
Трэці сезон "Ты супер!" стартуе гала-канцэртам у Крамлі

"Вы не ўяўляеце, як там класна! Як я хачу ўбачыць сваіх знаёмых, яшчэ раз акунуцца ў тую атмасферу. Мне было настолькі цікава ў мінулы раз!" - казала Ярошык падчас прэс-канферэнцыі, арганізаванай у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.

Другі сезон "Ты супер!" адбыўся ў мінулым годзе. Вера заняла на ім другое месца. Яе голас і манеру выканання ацанілі і журы, і гледачы.

У трэцім сезоне яна марыць выканаць песню, "у якой ёсць душа і закладзены глыбокі сэнс". Па просьбе прывесці прыклад узгадала кампазіцыю "Якім ты быў", якую яна выконвала падчас удзелу ў конкурсе. Пры тым што першапачаткова ёй гэтая песня не спадабалася.

"Песня адразу не спадабалася, але мой педагог столькі распавяла мне пра гісторыю гэтай песні, аб яе выкананні, пра ўсю драматургію, што я да гэтага часу яе люблю", - узгадвае Вера.

Яна вельмі хвалявалася ў першыя дні ў Маскве, была разгубленая і няўпэўненая ў сабе. Але хутка ўцягнулася ў працэс, калі здымкі, фотасесій і заняткі па вакале змянялі адзін аднаго, у выніку, часу нервавацца і перажываць не засталося.

Марыя Хархаль - Sputnik Беларусь
Удзельніца "Ты супер!" Марыя Хархаль любіць Queen і спявае ў царкоўным хоры

Таму, даючы наказ на дарогу Марыі Хархаль, беларускай ўдзельніцы трэцяга сезона "Ты супер!", Вера Ярошык параіла не хвалявацца: на праекце да кожнага ўдзельніка шукаюць індывідуальны падыход. Педагогі не навязваюць свае стандарты, а імкнуцца раскрыць патэнцыял кожнага дзіцяці.

Вера Ярошык прызнаецца, што па-ранейшаму любіць джаз, эстраду і поп-музыку.

"Але цяпер я стала слухаць музыку розных гадоў, асабліва цікавая эстрада канца мінулага стагоддзя", - кажа ўдзельніца "Ты супер!".

Трэці сезон "Ты супер!" стартуе 5 сакавіка на сцэне Дзяржаўнага Крамлёўскага палаца. У канцэрце прымуць удзел як пачаткоўцы, так і дзеці з папярэдніх сезонаў, а таксама зоркі расійскай эстрады Ігар Крутой, Ёлка, Стас П'еха, Дыяна Арбеніна, Уладзімір Праснякоў і іншыя.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі