Вецер, завіруха, але да +7°С: прагноз надвор'я ў Беларусі да канца тыдня

© Sputnik / Виктор ТолочкоВецер, завіруха, але да +7°С: прагноз надвор'я ў Беларусі да канца тыдня
Вецер, завіруха, але да +7°С: прагноз надвор'я ў Беларусі да канца тыдня - Sputnik Беларусь
Па дадзеных сіноптыкаў, у рэспубліцы ўсталявалася цёплае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай на 4-7°C вышэй за кліматычную норму.

МІНСК, 28 лют - Sputnik. У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе ветрана, чакаецца нават слабая мяцеліца, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на 28 лютага і 1 сакавіка - Sputnik Беларусь
Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на 28 лютага і 1 сакавіка

Па дадзеных спецыялістаў, у рэспубліцы ўсталявалася цёплае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай на 4-7°C вышэй за кліматычную норму.

"28 лютага (у чацвер) надвор'е ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты, якія будуць перамяшчацца з паўночнага захаду Еўропы", - распавялі сіноптыкі.

У начныя гадзіны ў некаторых раёнах, а днём амаль па ўсёй краіне чакаюцца дождж і мокры снег, а на захадзе пасля абеду - моцны парывісты вецер. Аўтамабілістаў папярэджваюць аб ранішняй галалёдзіцы на дарогах. Ноччу будзе -3..+3°С, днём тэмпература паднімецца максімум да +1..+7°С (па паўднёвым захадзе Беларусі нават да +9°С).

У першы дзень вясны - у пятніцу 1 марта - захаваецца ўплыў атмасферных франтоў. Днём месцамі (у асноўным па ўсходзе краіны) таксама чакаецца кароткачасовы снег і нават слабая мяцеліца, магчымы моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе знаходзіцца ў межах 0..-5°C: ноччу на поўначы ён астыне да -7°C, днём на паўднёвым захадзе прагрэецца да +2°C.

"2 сакавіка (у суботу) надвор'е ў краіне ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе", - паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

Днём невялікі снег чакаецца толькі ў паўночных раёнах Беларусі, а парывісты вецер будзе дзьмуць толькі ноччу на ўсходзе краіны. Уначы будзе -4..-11°C, пасля абеду паказчык дасягне адзнакі ў -4..+2°C у залежнасці ад раёна.

Па папярэдніх дадзеных Gismeteo.by, у нядзелю 3 сакавіка будзе крыху цяплей: так, у Мінску днём паветра прагрэецца да +3°C, здасца сонца, а будучы тыдзень пачнецца ў сталіцы з дажджоў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі