Археолагі знайшлі бурштынавую майстэрню часоў Залатой Арды

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў фотабанкБурштын
Бурштын - Sputnik Беларусь
Даследчыкі знайшлі сапраўдную ювелірную майстэрню. Як там апынуліся ў XIII-пачатку XIV стагоддзя майстры з тэрыторыі Русі, разбіраўся Sputnik.

МІНСК, 1 сак - Sputnik. Расійскія археолагі знайшлі ў старажытнай сталіцы Волжскай Булгарыі майстэрню па апрацоўцы бурштыну, дзе працавалі ювеліры з тэрыторыі Русі, паведамляе прэс-служба Інстытута археалогіі РАН.

Саркафаг фараона Тутанхамона ў Луксоры, Егіпет - Sputnik Беларусь
Фота
"Праклятая" грабніца Тутанхамона зноў чакае наведвальнікаў

"Майстэрня існавала ў перыяд пад'ёму гарадской культуры Болгара пасля разбуральных падзей, звязаных з захопам Булгарыі манголамі. Знаходка падкрэслівае міжнародныя сувязі Болгара і высокі ўзровень стабільных гандлёвых адносін гэтага часу", - распавёў РІА "Новости" кіраўнік раскопак Дзяніс Бадзееў.

Старажытная сталіца на Волзе

Навукоўцы не ведаюць дакладнай даты заснавання некалі важнага ў міжнароднай сістэме гандлю горада, але некаторыя знаходкі паказваюць на тое, што гэту падзею можна аднесці да VIII-IX стагоддзяў. Як раз у гэты перыяд на тэрыторыю сучаснага Татарстана пачалі пранікаць волжскія булгары. Гэтыя плямёны сутыкнуліся з Хазарскім каганатам у Прыкаспійскіх стэпах і былі выцесненыя адтуль больш моцным сапернікам.

Паступова горад стаў сталіцай Волжскай Булгарыі, куды сцякаліся тавары з Еўропы, Сярэдняй Азіі, Кітая, Каўказа і Блізкага Усходу. Пазней, пасля захопу Волжскай Булгарыі мангольскімі войскамі, Болгар стаў і першай сталіцай Залатой Арды.

Мангольскія кіраўнікі часта ладзілі міжусобныя вайны за трон, што прывяло да знішчэння горада Болгар у 1431 годзе, пасля чаго сталіцай стала Казань.

Ювеліры з Русі

Падчас раскопак, якія ідуць на працягу дзясяткаў гадоў, на тэрыторыі Болгара знойдзена вялікая колькасць артэфактаў, у тым ліку, і залатых упрыгажэнняў.

Скульптуры бажаства, якое пачыталі старажытныя ацтэкі - Sputnik Беларусь
У Мексіцы знайшлі храм бога са здзёртай скурай і трэцяй рукой

Бадзееў распавёў, што каманда археолагаў даследавала наваколлі кірмаша ў рамесным квартале горада, дзе і знайшлі прадметы, якія паказваюць на існаванне ювелірнай майстэрні, якая спецыялізавалася на бурштыне.

Падчас раскопак было знойдзена каля 700 грам бурштыну-сырца, яго абрэзкі, нарыхтоўкі і самі вырабы, сярод якіх больш за ўсё было караляў і падвесак розных тыпаў. Аб тым, што гэта была менавіта майстэрня, а не, дапусцім, склад тавараў з бурштыну, кажа рамесны інструментар - нож з выгнутай спінкай, невялікае долата, напільнік квадратнага сячэння, шылы, іголкі.

Датаваць час працы ювелірнай майстэрні дазволілі знойдзеныя на месцы манеты, якія сведчаць аб тым, што майстры тут працавалі ў канцы XIII-пачатку XIV стагоддзя.

Гіпотэзу аб тым, што там працавалі ювеліры выхадцы з тэрыторыі Русі, дазволіла зрабіць знойдзеная кераміка. Археолагі знайшлі там чырвонацагляныя і белацагляныя гаршчкі, якія з'яўляюцца звычайнымі для Русі. Таксама тут былі знойдзены каменныя і бронзавыя нацельныя крыжы, а сярод кухонных рэшткаў - свіныя косткі.

Бурштын з Балтыі ці Прыдняпроўя

Расійскія археолагі мяркуюць, што кераміка была прывезена ў Болгар з Цверы або нейкіх іншых старажытнарускіх гарадоў. Магчыма, яе прывезлі з сабою майстра-ювеліры.

Пахавальную чашу старажытных германцаў можна ўбачыць у Пінску - Sputnik Беларусь
Пахавальную чашу старажытных германцаў можна ўбачыць у Пінску

Пакуль не зразумела, адкуль быў прывезены бурштын і як ён апрацоўваўся. Бадзееў і яго калегі плануюць атрымаць адказы на гэтае пытанне, выкарыстоўваючы метады хіміі і фізікі, якія не пашкодзяць каштоўныя артэфакты. Тады былі два цэнтры здабычы бурштыну ў Балтыі і Прыдняпроўі.

Першапачаткова насельніцтва ў Болгары не было падзелена на кварталы па рэлігійным і нацыянальным прынцыпе. У прыватнасці, "суседзямі" рамеснікаў з тэрыторыі Русі былі выхадцы з Закаўказзя і цюркамоўныя насельнікі Ніжняга Паволжа.

"Раскопкі пакідаюць уражанне, што ў гэтым перыядзе часу такога падзелу не было, і насельніцтва жыло "церазпалосна". Толькі пазней адбыўся такі падзел, і хрысціянскае насельніцтва было пераселена на ўскраіны горада", - рэзюмаваў Бадзееў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі