Вера Ярошык: у мяне імунітэт да зорнай хваробы

© Sputnik / Нина Зотина16-гадовая Вера Ярошык з Магілёва ўдзельнічае ў праекце ў другі раз
16-гадовая Вера Ярошык з Магілёва ўдзельнічае ў праекце ў другі раз - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сакавіку стартуе новы сезон міжнароднага вакальнага шоу "Ты супер!", якое праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik.

Беларусь прадстаўляюць адразу тры маладыя спявачкі. Адна з іх - 16-гадовая Вера Ярошык з Магілёва.

Яўген Казарцаў - Sputnik Беларусь
Радыё
Адбор на "Еўрабачанне-2017": хто прадставіць Беларусь на конкурсе?

Карэспандэнт Sputnik Леў Рыжкоў пагаварыў з Верай пра тое, што змянілася ў яе жыцці паміж здымкамі праектаў і чаму яна вырашыла паспытаць шчасця ў другі раз.

Міжнародны праект "Ты супер!" дапамагае знайсці сябе юным талентам, якія засталіся без апекі бацькоў. Пасля праекта многія дзеці вырашылі стаць прафесійнымі артыстамі, пайшлі вучыцца ў музычныя каледжы і вучылішчы.
У новым сезоне стваральнікі праекта "Ты супер!" вырашылі адысці ад стандартных правілаў і дапусцілі да конкурсу удзельнікаў мінулых сезонаў. Прыхільнікам таксама вельмі цікава, як склаліся лёсы гэтых дзяцей, ці атрымалася ў іх стаць артыстамі, ці развіўся іх талент.

Таму гледачы ўбачаць знаёмыя твары і пачуюць ўпадабаныя галасы. 36 удзельнікаў ужо спявалі на праекце ў першым і другім сезонах. 21 дзіця выступіць на праекце ў першы раз.

Вера Ярошык прыехала ў Маскву ў другі раз.

Як выглядае папулярнасць?

"Я вельмі рада зноў апынуцца на праекце "Ты супер!", - дзеліцца радасцю Вера. - Гэты год пачынаецца адразу з суперсезона. І я думаю, што гэта будзе вельмі крута".

© Sputnik / Нина ЗотоваУ новым сезоне на праекце нешта няўлоўна змянілася, лічыць Вера
Вера Ярошык: у мяне імунітэт да зорнай хваробы - Sputnik Беларусь
У новым сезоне на праекце нешта няўлоўна змянілася, лічыць Вера

Вера не лічыць сябе зоркай. Хаця яе і пазнаюць на вуліцах, пра яе пішуць у рэспубліканскіх СМІ, думак пра тое, што яна - знакамітасць міжнароднага маштабу, у дзяўчыны пакуль не з'явілася.

Фіналістка Ты супер! Вера Ярошык у Мінску - Sputnik Беларусь
Фота
Фіналістка "Ты супер!" Вера Ярошык у гасцях у Sputnik Беларусь - фота

"Я дзівілася, калі да мяне падыходзілі людзі, казалі, што я - малайчына, - распавядае Вера. - Да мяне падыходзілі і маленькія дзеці, і падлеткі - усё хацелі са мной сфатаграфавацца. Мне было вельмі прыемна, але я не думаю, што гэта папулярнасць. Я думаю, што я проста ўразіла людзей, і яны цягнуцца да мяне".

У шматлікіх зорак, якія рана патрапілі на небасхіл шоу-бізнесу, узнікае такая праблема, як зорная хвароба. Але не ў выпадку Веры.

"Так, я здымалася для нацыянальнага тэлебачання, - успамінае Вера. - Для гэтага ездзіла з Магілёва ў Мінск. Я выступала на Дні Незалежнасці з нашым артыстам Тэа, які бліскаў на "Еўрабачанні". У нас у Магілёве я выступала з Русланам Аляхно. Мне вельмі падабаецца, што мяне запрашаюць. Гэта вельмі крута, на самай справе. Але я не "зазвяздзілася". Мне прыемна, калі за мяне заўзеюць і перажываюць", - прызнаецца Вера.

Шанец стаць лепш

Сваю будучыню Вера Ярошык бачыць у музыцы."Я хачу звязаць сваё жыццё з творчасцю, - кажа спявачка. - Для пачатку я планую паступіць у музычны каледж. Але раптам нешта адбудзецца? Раптам гадоў у дваццаць пяць надыдзе нейкі пераломны момант, калі я зразумею, што галоўнае - гэта не толькі музыка. Не ведаю. Але на дадзены момант мая будучыня - гэта тое, чым я займаюся зараз".

Вера Ярошык, Дар'я Чарнова і Марыя Хархаль - Sputnik Беларусь
Удзельніцы конкурсу "Ты супер!": На НТБ вязем усю беларускую прыгажосць

У гэтым годзе, паводле слоў Веры, на праекце нешта няўлоўна змянілася. Не, бытавыя ўмовы, напружаныя заняткі - гэта ўсё засталося. Але стала неяк круцей. Бо і ўдзельнічаць юнай артыстцы трэба будзе не проста ў чарговым сезоне, а ў суперсезоне.

"Я не ганюся за перамогай, - прызнаецца Вера. - Ніколі, ні на якіх конкурсах у мяне не было настрою перамагчы любым коштам. Але мне вельмі важная рэакцыя журы, якое ацэньвае мяне з боку".

© Sputnik / Нина ЗотинаВера не лічыць сябе зоркай, хаця яе і пазнаюць на вуліцах, пра яе пішуць у рэспубліканскіх СМІ
Вера Ярошык: у мяне імунітэт да зорнай хваробы - Sputnik Беларусь
Вера не лічыць сябе зоркай, хаця яе і пазнаюць на вуліцах, пра яе пішуць у рэспубліканскіх СМІ

На праекце Вера ўжо сустрэлася са старымі сябрамі - таксама, як і яна, удзельнікамі другога сезона - Багданам Вандышавым з Расіі, Арцёмам Сямёнавым з Латвіі, Мехронай Гайбулоевай з Таджыкістана. Зараз рабяты практычна неразлучныя.

Першыя прыгоды

Дарога з Магілёва ў Маскву выдалася нервовая.

Юныя ўдзельнікі праекта на сцэне Ты супер! - Sputnik Беларусь
Трэці сезон "Ты супер!" стартуе гала-канцэртам у Крамлі

"Я давучылася ў школе да чацвярга, потым, як водзіцца, у апошні дзень сабрала валізкі, - распавядае Вера Ярошык. - І толькі сабраўшы рэчы, зразумела, як жа мне не цярпелася сюды прыехаць. Калі я пад'язджала да Мінска, у мяне ўжо з'явілася наймацнейшая настальгія па праекце. Я ўстала ў чатыры раніцы, каб у восем паспець на самалёт. Але самалёт мой затрымалі. У самалёце я ляцела разам са сваім педагогам па вакале. І я баялася да яго падысці. І ён баяўся. Чамусьці мы абодва былі не ўпэўненыя: я - што гэта менавіта ён, а ён - што гэта я. Атрымалася вельмі пацешна".

На жаль, ці то дома, ці то ў дарозе Вера прастудзілася, але ўжо пачала актыўна лячыцца.

"Галоўнае, што я зразумела, гэта тое, што музыка - гэта крыху больш, чым здаецца, - кажа Вера. - Учора прыязджала Марыям Мерабава. Яна сказала вельмі важную рэч. Наш голас - гэта інструмент, для якога не прадаюцца струны ў ніводнай краме. Мяне зачапіла гэтая фраза, таму што я заўсёды пра гэта думала, але сказаць так я не магла. Галоўнае - выказаць усю душу песні. Вось гэта я вынесла для сябе".

Стужка навiн
0