У гэтым сезоне ў "Ты супер!" выступяць адразу тры беларускі. Адна з іх, 16-гадовая Вера Ярошык, якая заняла ў мінулым годзе другое месца, зноў прыедзе на конкурс - арганізатары вырашылі ў гэтым сезоне змяніць правілы і дапусціць удзельнікаў мінулых сезонаў.
"Я вельмі рада зноў апынуцца на праекце "Ты супер!", - падзялілася эмоцыямі беларуска.
Вера распавяла, што ўдзел у шоу яшчэ больш звязаў яе жыццё з музыкай - яна плануе паступаць у музычны каледж. "Музыка - гэта мая будучыня", - падкрэсліла ўдзельніца "Ты супер!".
У міжсезонне яна паспела выступіць на канцэрце ў гонар Дня Незалежнасці са спеваком Тэа, а ў сваім родным Магілёве праспявала з Русланам Аляхно. Прычым дзяўчына адзначае, што "зорная хвароба" яе зусім не закранула - але ёй падабаецца, калі за яе заўзеюць і перажываюць.
Што яшчэ распавяла беларуская ўдзельніца - глядзіце на відэа Sputnik.
Трэці сезон "Ты супер!" стартуе 5 сакавіка на сцэне Дзяржаўнага Крамлёўскага палаца. У канцэрце прымуць удзел як пачаткоўцы, так і дзеці з папярэдніх сезонаў, а таксама зоркі расійскай эстрады Ігар Крутой, Ёлка, Стас П'еха, Дыяна Арбеніна, Уладзімір Праснякоў і іншыя.