Вочы разбягаюцца, слінкі цякуць: кірмаш Казюкаса ў фотаздымках
Падпісацца
Кірмашу ў гонар Святога Казіміра ўжо больш за 400 гадоў. Sputnik запрашае на віртуальны шпацыр па адным з самых смачных і шчырых святаў літоўскай сталіцы.
На пачатку сакавіка Вільнюс традыцыйна аб’ядноўвае неверагодную колькасць літоўскіх майстроў на кірмашы Казюкаса. Праводзіцца ён у самыя блізкія выхадныя да 4 сакавіка – у гэты дзень адзначаецца дзень заступніка Літвы Святога Казіміра.
Сапраўднае свята рамёснага майстэрства пачынае сваю гісторыю яшчэ ў XVII стагоддзі, калі каралевіча Казіміра нараклі святым, а у горазде пачалося будаўніцтва езуіцкага касцёла ў яго гонар. За ўвесь час свайго існавання кірмаш праводзіўся на розных вуліцах, а зараз акупіраваў увесь Стары горад.
Традыцыйны кірмаш Казюкаса – шматгадзінныя шпацыры, сустрэчы з таленавітымі майстрамі і неверагодная канцэнтрацыя прыгажосці. І усё гэта ў суправаджэнні фолкавай музыкі і пахаў традыцыйных літоўскіх прысмакаў, ад аднаго позірку на якія цякуць слінкі.
У гэтым годзе ў чатырохсотгадовага мерапрыемства з’явілася нават свая манета. Сімвал кірмаша стварыў мастак Рытас Белявічус.
Тым, хто не патрапіў на свята Казюкаса ў гэтым годзе, не варта засмучацца. Сітуацыю лёгка выправіць. Для гэтага нават не спатрэбіцца чарадзейная палачка, хопіць фотастужкі Sputnik.
© Sputnik / Альфрэд МікусКірмашу Казюкаса ў Вільнюсе ўжо больш за чатырыста гадоў.
1/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Кірмашу Казюкаса ў Вільнюсе ўжо больш за чатырыста гадоў.
© Sputnik / Альфрэд МікусЛадзяць яго ў самыя блізкія да 4 сакавіка выхадныя – менавіта ў гэты дзень адзначаецца дзень заступніка Літвы Святога Казіміра.
2/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Ладзяць яго ў самыя блізкія да 4 сакавіка выхадныя – менавіта ў гэты дзень адзначаецца дзень заступніка Літвы Святога Казіміра.
© Sputnik / Альфрэд МікусСапраўднае свята рамёснага майстэрства пачынае сваю гісторыю яшчэ ў XVII стагоддзі, калі каралевіча Казіміра нараклі святым.
3/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Сапраўднае свята рамёснага майстэрства пачынае сваю гісторыю яшчэ ў XVII стагоддзі, калі каралевіча Казіміра нараклі святым.
© Sputnik / Альфрэд МікусТады ж у літоўскай сталіцы пачалі будаваць езуіцкі касцёл Святога Казіміра. Будынак стаў першым у горадзе свяцілішчам у стылі барока.
4/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Тады ж у літоўскай сталіцы пачалі будаваць езуіцкі касцёл Святога Казіміра. Будынак стаў першым у горадзе свяцілішчам у стылі барока.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗа ўвесь час свайго існавання кірмаш праводзіўся на розных вуліцах, а зараз акупіраваў Стары горад Вільнюса.
5/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
За ўвесь час свайго існавання кірмаш праводзіўся на розных вуліцах, а зараз акупіраваў Стары горад Вільнюса.
© Sputnik / Альфрэд МікусАдкрываецца кірмаш стылізаваным шэсцем, у якім удзельнічаюць музыкі, рамеснікі і розныя цікавыя персанажы.
6/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Адкрываецца кірмаш стылізаваным шэсцем, у якім удзельнічаюць музыкі, рамеснікі і розныя цікавыя персанажы.
© Sputnik / Альфрэд МікусРамеснікі з усіх куткоў Літвы прывозяць на Казюкас свае вырабы.
7/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Рамеснікі з усіх куткоў Літвы прывозяць на Казюкас свае вырабы.
© Sputnik / Альфрэд МікусАдзін з сімвалаў фестываля - гэта галінкі вярбы. Яны сімвалізуюць пачатак вясны ў Літве.
8/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Адзін з сімвалаў фестываля - гэта галінкі вярбы. Яны сімвалізуюць пачатак вясны ў Літве.
© Sputnik / Альфрэд МікусВярбу ўпрыгожваюць стужачкамі і кветкамі, дораць блізкім і родным як пажаданне дабрабыту і шчасця.
9/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Вярбу ўпрыгожваюць стужачкамі і кветкамі, дораць блізкім і родным як пажаданне дабрабыту і шчасця.
© Sputnik / Альфрэд МікусАд прапаноў, якія гучаць з усіх бакоў, літаральна разбягаюцца вочы.
10/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Ад прапаноў, якія гучаць з усіх бакоў, літаральна разбягаюцца вочы.
© Sputnik / Альфрэд МікусЯшчэ адзін трыдыцыйны сімвал Казюкаса - абаранак. Яны тут паўсюль, вісяць цэлымі гронкамі і вабяць турыстаў.
11/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Яшчэ адзін трыдыцыйны сімвал Казюкаса - абаранак. Яны тут паўсюль, вісяць цэлымі гронкамі і вабяць турыстаў.
© Sputnik / Альфрэд МікусЛітоўскія прысмакі - асобная старонка Казюкаса. Стрымацца не могуць нават тыя, хто пільна сочыць за фігурай.
12/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Літоўскія прысмакі - асобная старонка Казюкаса. Стрымацца не могуць нават тыя, хто пільна сочыць за фігурай.
© Sputnik / Альфрэд МікусПернікі - яшчэ адзін салодкі сімвал Казюкаса. Часцей за ўсё яны маюць форму сэрцайка ці вежы Гедымінаса.
13/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Пернікі - яшчэ адзін салодкі сімвал Казюкаса. Часцей за ўсё яны маюць форму сэрцайка ці вежы Гедымінаса.
© Sputnik / Альфрэд МікусБронза на п'едэстале гастранамічных перамог Казюкаса належыць татарскаму пірагу Шымталапісу. Татарская суполка, што жыве ў Літве, захавала шмат сваіх традыцый і з радасцю дзеліцца імі з гасцямі кірмаша.
14/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Бронза на п'едэстале гастранамічных перамог Казюкаса належыць татарскаму пірагу Шымталапісу. Татарская суполка, што жыве ў Літве, захавала шмат сваіх традыцый і з радасцю дзеліцца імі з гасцямі кірмаша.
© Sputnik / Альфрэд МікусАд аднаго позірку на літоўскія прысмакі цякуць слінкі.
15/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Ад аднаго позірку на літоўскія прысмакі цякуць слінкі.
© Sputnik / Альфрэд МікусТрадыцыйны кірмаш Казюкаса – шматгадзінныя шпацыры, сустрэчы з таленавітымі майстрамі і неверагодная канцэнтрацыя прыгажосці.
16/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Традыцыйны кірмаш Казюкаса – шматгадзінныя шпацыры, сустрэчы з таленавітымі майстрамі і неверагодная канцэнтрацыя прыгажосці.
© Sputnik / Альфрэд МікусФантазія майстроў не мае абмежаванняў.
17/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Фантазія майстроў не мае абмежаванняў.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ працы выкарыстоўваюцца самыя розныя матэрыялы - ад дрэва да саломкі. У гэтым літоўскія майстры маюць шмат агульнага з беларускімі.
18/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У працы выкарыстоўваюцца самыя розныя матэрыялы - ад дрэва да саломкі. У гэтым літоўскія майстры маюць шмат агульнага з беларускімі.
© Sputnik / Альфрэд МікусАсаблівае месца на кірмашы адведзена вырабам на рэлігійную тэматыку.
19/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Асаблівае месца на кірмашы адведзена вырабам на рэлігійную тэматыку.
© Sputnik / Альфрэд МікусКожны майстар па-свойму імкнецца ўлагодзіць Святога Казіміра.
20/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Кожны майстар па-свойму імкнецца ўлагодзіць Святога Казіміра.
© Sputnik / Альфрэд МікусЁсць на кірмашы месца і гумару.
21/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Ёсць на кірмашы месца і гумару.
© Sputnik / Альфрэд МікусШто для турыста сувенір, тое для руплівай гаспадыні - важная рэч у гаспадарцы.
22/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Што для турыста сувенір, тое для руплівай гаспадыні - важная рэч у гаспадарцы.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗ усіх бакоў на турыстаў паглядаюць казачныя жывёлы, якія так і просяць: забяры нас да хаты.
23/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
З усіх бакоў на турыстаў паглядаюць казачныя жывёлы, якія так і просяць: забяры нас да хаты.
© Sputnik / Альфрэд МікусПрайсці міма нерэальна!
24/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Прайсці міма нерэальна!
© Sputnik / Альфрэд МікусУ гэтым годзе ў чатырохсотгадовага мерапрыемства з’явілася нават свая манета. Сімвал кірмаша стварыў мастак Рытас Белявічус.
25/25
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У гэтым годзе ў чатырохсотгадовага мерапрыемства з’явілася нават свая манета. Сімвал кірмаша стварыў мастак Рытас Белявічус.