МІНСК, 4 сак - Sputnik. Пацяпленне працягнецца ў Беларусі ў пачатку будучага тыдня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак днём па паўднёвым захадзе краіны чакаецца да +13°C, у астатніх рэгіёнах прагназуецца ад +3 да +6 градусаў.
Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. На дарогах захаваецца галалёдзіца. Днём пройдзе кароткачасовы дождж, па паўночным усходзе - мокры снег. Вецер паўднёва-заходні ўмераны да парывістага.
У аўторак і сераду ў Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў у секунду.
Пры такім надвор'і магчымыя падзенне дрэў і абрыў ліній электрасувязі, папярэдзілі ў МНС. Беларусаў заклікалі захоўваць бяспеку.