Лукашэнка распавёў пра фэйкавыя навіны пасля "Вялікай размовы"

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас "Вялікай размовы з Прэзідэнтам"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас Вялікай размовы з Прэзідэнтам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт прывёў у прыклад ўласныя разважанні аб магчымым увядзенні адзінай з РФ валюты, якія ў выніку былі паднесены як згода Беларусі на гэты крок.

МІНСК, 5 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць спробы на расійскім медыяполі зрабіць фэйкавыя навіны пасля нядаўняй "Вялікай размовы". Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па пытаннях удзелу ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтве з еўрапейскімі арганізацыямі ў аўторак.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт растлумачыў, дзе знайсці працу - бульбы адварыце, гарбату прыгатуйце

"Гэта відаць асабліва пасля "Вялікай размовы" - фэйкавыя навіны, тэндэнцыйны пераказ, спроба вырваць з кантэксту выказванні, перш за ўсё мае, і інтэрпрэтаваць так, як камусьці хочацца ў Расійскай Федэрацыі", - заявіў Лукашэнка, яго словы прыводзіць БелТА.

Сустрэча беларускага лідара з прадстаўнікамі СМІ і грамадскасцю прайшла 1 сакавіка. "Вялікая размова", падчас якой ён адказваў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў сустрэчы, доўжылася больш за сем гадзін.

Разважанні пра адзіную валюту

У прыватнасці, ён прывёў у прыклад уласныя разважанні аб магчымым увядзенні адзінай з РФ валюты, якія ў выніку былі паднесены як згода Беларусі на падобны крок, у той час як падобнай прапановы ад расійскага боку не паступала.

"Калі табе прапанавалі адзіны рубель, тады ты можаш ці згаджацца, ці адкідваць гэта. Ні мне, ні Беларусі гэтага ніхто не прапаноўваў. Я проста, адказваючы на пытанні журналістаў, разважаў, што калі такое пытанне паўстане, беларусы абсалютна не супраць адзінага рубля. Але пытанне не ў гэтым. Пытанне, як будзем рэгуляваць працэсы на валютна-фінансавых рынках, што за эмісійны цэнтр", - адзначыў беларускі лідар.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, першапачаткова неабходна вырашыць пытанні больш нізкага ўзроўню, толькі пасля - гаварыць пра адзіную валюту. Ён таксама акцэнтаваў увагу на тым, што ў аснове пытання яе стварэння павінен ляжаць у першую чаргу прынцып роўных умоў.

"Сёння амаль 80% нашага гандлю з Расіяй ажыццяўляецца ў расійскіх рублях. Я нядаўна Прэзідэнту (Расіі - заўв. Sputnik) прапанаваў: перш чым кідацца на нешта вялікае, давайце пяройдзем на 100% гандлю ў расійскіх рублях. Вось наша прапанова. Мы гэтага не баімся, але ніхто на гэта не ідзе. Значыць, Расія адмаўляецца ад гандлю з самым блізкім сваім партнёрам у расійскіх рублях, разлічваючы на цвёрдую валюту - на "варожыя" долары і еўра", - сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0