Мінабароны паведаміла пра льготы для тых, хто служыў у войску

© Sputnik / Виктор ТолочкоСалдаты тэрміновай службы
Салдаты тэрміновай службы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Былыя тэрмінавікі неўзабаве атрымаюць перавагу пры паступленні ў ВНУ і ССНУ, а таксама змогуць выбіраць месца, куды іх размяркуюць.

МІНСК, 5 сак - Sputnik. Беларускае абароннае ведамства хоча павысіць прэстыж службы ў войску і распрацавала пералік ільгот для тых, "хто аддаў доўг Радзіме".

Медыцынскі агляд - Sputnik Беларусь
Медагляды ў ваенкаматах зробяць больш аб'ектыўнымі

Пра канкрэтныя прапановы для салдат тэрміновай службы распавёў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны палкоўнік Дзяніс Фёдараў, перадае "Мінск-Навіны".

Ваенныя прапануюць прадаставіць ільготы пры паступленні ва ўстановы адукацыі і прадастаўленні інтэрнатаў былым тэрмінавікам.

Акрамя гэтага, маладыя людзі, якія адслужылі ў беларускім войску змогуць прэтэндаваць на бясплатнае навучанне на падрыхтоўчым аддзяленні ВНУ. Акрамя таго, у іх будзе яшчэ і перавага пры залічэнні як ва ўніверсітэт, так і ва ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Аддаўшы ганаровы абавязак Радзіме і адвучыўшыся ў ВНУ або ССНУ, гэтыя хлопцы атрымаюць таксама права выбару пры размеркаванні. Нават на "завочку" яны будуць паступаць па-за конкурсам, прычым на найбольш запатрабаваныя спецыяльнасці.

Міністэрства абароны лічыць, што тэрміновую службу трэба ўключаць у мінімальны страхавы стаж. Прычым вайскоўцы жадаюць увесці абмежаванне на прыём на дзяржаўную, ваенную або службу ў ваенізаванай арганізацыі для тых, хто не служыў на тэрміновай.

У завяршэнне там прапануюць пашырыць гарантыі прыёму на працу да ранейшага працадаўцы пасля праходжання службы па-за залежнасці ад формаў уласнасці.

Стужка навiн
0