Дзень Святого Казіміра адзначаецца 4 сакавіка ўжо некалькі стагоддзяў. Па некаторых сведках, акрамя заступніцтва Літвы ён апякае таксама рамеснікаў і майстроў з усяго свету, таму не абмінаюць гэтае свята ўвагай і на Беларусі.
Беларускія майстры ладзяць свой рамёсны фестываль – Казюкі. На некалькі дзён Гродна пераўтвараецца ў сапраўдны горад майстроў.
Гродзенскія Казюкі ні ў чым не саступаюць віленскаму Казюкасу: хапае тут песень, танцаў і прыгажосці. Аматар народных гулянняў заўважыць крыху менш прысмакаў, якія кампенсуе пачуццё гумару майстроў – куды ні кіно вокам, паўсюль жартачкі.
Як жартуюць мясцовыя майстры, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Чытайце таксама:
- Расійскі блогер: Гродна мог бы быць як Піцер ці Львоў
- Казюкі ў Гродна: што можна прадаваць бязвізавым турыстам
- Закуліссе найстарэйшага тэатра Беларусі паказваюць турыстам у Гродне

1/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Дзень Святого Казіміра адзначаецца 4 сакавіка ўжо некалькі стагоддзяў.

2/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Па некаторых сведках, акрамя заступніцтва Літвы ён апякае таксама рамеснікаў і майстроў з усяго свету.

3/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Не абмінаюць гэтае свята ўвагай і на Беларусі.

4/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Беларускія майстры ладзяць свой рамёсны фестываль – Казюкі.

5/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
На некалькі дзён Гродна пераўтвараецца ў сапраўдны горад майстроў.

6/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Гродзенскія Казюкі ні ў чым не саступаюць віленскаму Казюкасу: хапае тут песень, танцаў і прыгажосці.

7/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
На гродзенскіх Казюках заўсёды шмат дзяўчат. Некаторыя з іх прыходзяць набыць рамёсныя вырабы.

8/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Некаторыя - прывабліваюць пакупнікоў сваёй натуральнасцю з прылаўкаў.

9/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Гэта вам не замежныя Барбі з іх нерэальнымі стандартамі. "Худая карова - яшчэ не газель", - запэўніваюць беларускія лялькі.

10/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Ніводнае беларускае свята не абыходзіцца без буслоў - яшчэ аднаго сімвала краіны.

11/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Дапаўняе спіс беларускай сімволікі зубр. Жывёла ў драўляным выкананні выглядае не менш брутальна, чым жывая.

12/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Майстры на Казюках жартуюць шчыра і па-добраму...

13/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
... падбадзёрваюць пакупкнікоў...

14/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
...і заклікаюць на новыя здзяйсненні.

15/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Без жартаў у наш складаны век не пражывеш.

16/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Аматар народных гулянняў заўважыць крыху менш прысмакаў, якія кампенсуе пачуццё гумару майстроў.

17/17
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У гэтым годзе на свята прыехала больш за сотню майстроў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы.