"Белпошта" датэрмінова выплаціць пенсіі напярэдадні 8 сакавіка

© Sputnik / Виктор Толочко"Белпошта" датэрмінова выплаціць пенсіі напярэдадні 8 сакавіка
Белпошта датэрмінова выплаціць пенсіі напярэдадні 8 сакавіка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сталічным рэгіёне і Брэсцкай вобласці дапамогі і пенсіі сталі выплачваць яшчэ ў аўторак.

МІНСК, 6 сак - Sputnik. Пенсіі і дапамогі ў сувязі з выхадным днём 8 сакавіка выплацяць датэрминова, паведамілі ў прэс-службе РУП "Белпошта".

Прычым пенсіі і дапамогі за 8 сакавіка гэтага года ў паштовых аддзяленнях Менска і Брэсцкай вобласці пачалі выплачваць яшчэ 5 сакавіка.

Праца паштовых аддзяленняў па ўсёй краіне будзе арганізавана наступным чынам:

  • 6 сакавіка - у Віцебскай і Мінскай абласцях,
  • 7 марта - у Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.

У пятніцу 8 сакавіка па ўсёй краіне будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі. Праўда, пра рэжым працы пошты можна заўсёды даведацца ў саll-цэнтры па нумары 154.

Беларускія чыноўнікі ставілі перад сабою задачу павялічыць сярэднюю пенсію па краіну да 40% ад сярэдняга заробку да канца мінулага года. Аднак нешта пайшло не так, і ў выніку яна не дацягнула да 35% ад сярэдняй зарплаты ў Беларусі.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны склала ўласны прагноз на бягучы год, і ў планах значыцца, што сярэдняя пенсія па ўзросту ў Беларусі павінна перавысіць адзнаку 400 рублёў.

Стужка навiн
0