МІНСК, 6 сак - Sputnik. Цырымонія развітання з акадэмікам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Жарэсам Алфёравым прайшла ў аўторак у Санкт-Пецярбургу.
Ураджэнец Віцебска Жарэс Алфёраў памёр 1 сакавіка ва ўзросце 88-гадоў. Развітваліся з навукоўцам у будынку Санкт-Пецярбургскага навуковага цэнтра РАН. На цырымоніі прысутнічалі родныя, калегі, дэпутаты Дзярждумы і Заканадаўчага сходу горада.
Алфёрава пахавалі на Камароўскіх могілках пад Санкт-Пецярбургам. Ганаровая варта зрабіла тры залпы ў адпаведнасці з цырыманіялам, як гэта робяць ганаровым грамадзянам горада, у лік якіх уваходзіў навуковец.
Раней спачуванні сям'і акадэміка накіраваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Жарэс Алфёраў унёс вялікі ўклад у развіццё навукі, у 2000 годзе ён сумесна з нямецкім фізікам Гербертам Крэмерам стаў уладальнікам Нобелеўскай прэміі за працы, якія сталі асновай сучасных інфармацыйных тэхналогій. Адкрыцці Алфёрава сталі асновай для стварэння сучасных электронных прылад.