Кліп Аляксандра Рыбака набраў больш за 100 мільёнаў праглядаў на Youtube

© AFP 2024 / SIGURDSON, BJORN Спявак Аляксандр Рыбак
Спявак Аляксандр Рыбак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераможца конкурсу песні "Еўрабачанне-2009" падзякаваў паклоннікам за падтрымку.

МІНСК, 6 сак - Sputnik.  Кліп нарвежскага музыкі і карэннага беларуса Аляксандра Рыбака на песню "Коцік" набраў больш за 100 мільёнаў праглядаў на Youtube.

З нагоды знакавай падзеі пераможца "Еўрабачання-2009" павіншаваў сваіх прыхільнікаў у Instagram-акаунце і ўзгадаў, што многія калегі смяяліся з гэтай "дзіцячай песні пра коцікаў".

Відэа з немудрагелістым тэкстам было створаны з удзелам беларускага прадзюсарскага цэнтра "Гранд Мьюзик", які з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком Рыбака ў Расіі і Беларусі. Над кліпам працавалі рэжысёр Рустам Раманаў, прадзюсар Андрэй Гузель і аператар Антон Трушнікаў.

Нагадаем, што заўтра беларусы даведаюцца аб тым, хто прадставіць краіну на міжнародным песенным конкурсе ў гэтым годзе.  Пераможцу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" сёлета вызначаць члены прафесійнага журы без уліку меркавання тэлегледачоў - у той жа час, свае ацэнкі прафесіяналы будуць абвяшчаць публічна, адразу пасля выступленняў артыстаў.

Стужка навiн
0