Відэа

Варта ўбачыць: гурт NIZKIZ выпусціў новы кліп

Падпісацца на
НовостиTelegram
Магілёўскія музыкі знялі працяг кліпа "Люстэрка", які ўбачыў свет каля паўгода назад.

Беларускі рок-гурт NIZKIZ выпусцілі новы атмасферны кліп на песню "Інтраверт". Відэа апублікавана на іх афіцыйным Youtube-канале.

Працяг гісторыі, якая пачалася ў кліпе "Люстэрка", зняў рэжысёр Аляксандр Алейнікаў.

Галоўную ролю выканаў акцёр Купалаўскага тэатра Антон Макуха. Яго герой будуе Сонечную сістэму, дзе стварае свой космас з дапамогай макетаў планет, на адной з якіх ставіць невялічкі домік. Партнёркай па здымках Макухі стала шэрая сава.  

Стужка навiн
0