МІНСК, 7 сак - Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў 1/64 фіналу тэніснага турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе перамагла сваю суайчынніцу Веру Лапко, паведамляе Sputnik.
Беларускі ўпершыню ў кар'еры згулялі адна супраць адной на турніры WTA Premier Mandatory. Азаранка цяпер з'яўляецца трэцяй ракеткай Беларусі, Лапко знаходзіцца адным радком ніжэй - яна чацвёртая.
Матч Вера Лапко пачала даволі актыўна, у адрозненне ад Вікторыі Азаранкі, яна нядрэнна падавала. Аднак пасля другога гейма лідарства захапіла былая першая ракетка свету і Беларусі. У выніку Азаранка выйграла матч у двух сэтах з лікам 6:2, 6:3.
За матчам сачылі іншыя спартсменкі са зборнай Беларусі. Суайчынніц з трыбун падтрымлівалі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч, а таксама тэнісістка Лідзія Марозава, якая выступае ў парным разрадзе.
У 1/32 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе з прызавым фондам 9,03 мільёна долараў Вікторыя Азаранка ўпершыню за тры гады сустрэнецца на корце з амерыканскай тэнісісткай Серэнай Уільямс. У апошні раз спартсменкі гулялі разам ў фінале гэтага ж турніру ў 2016 годзе. Тады беларуска аказалася мацнейшай і здолела ўзяць тытул. Аднак Азаранка ўсяго толькі чатыры разы ўдавалася абгульваць Уільямс, у той час як тая была мацней за беларуску 17 разоў.