МІНСК, 7 сак - Sputnik. Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў горадзе Глівіцэ ў Польшчы, заявіў у сераду кіраўнік Польскага тэлебачання Яцэк Курскі.
Дзіцячае "Еўрабачанне" у 2019 годзе было вырашана праводзіць у Польшчы. Раней прадстаўнікі ЕВС заяўлялі, што шоу адбудзецца ў Кракаве, аднак 6 сакавіка кіраўнік Польскага тэлебачання назваў іншы горад.
Як заявіў Курскі, дзіцячае "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў горадзе Глівіцэ. Рашэнне прынята, зыходзячы з даступнасці інфраструктуры.
"Для нас важнымі былі якасць залы і яе даступнасць", - адзначыў ён.
Глівіцэ размешчана на поўдні Польшчы, недалёка ад мяжы з Чэхіяй. Недалёка размешчаны іншыя буйныя польскія гарады - Кракаў і Вроцлаў. Насельніцтва Глівіцэ - больш за 180 тысяч чалавек, у мінулым годзе ў горадзе была пабудавана арэна на 17 тысяч чалавек.