МІНСК, 7 сак - Sputnik. Дзве скульптуры Сальвадора Далі з'явяцца ў беларускай сталіцы ў межах новага выставачнага праекта, паведамілі ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Побач з музеем на вуліцы Леніна размесціцца скульптура "Пасвячэнне Тэрпсіхоры", а на вуліцы Зыбіцкай - "Трыумфальны слон". Гэтыя скульптуры з’яўляюцца часткай выставачнага праектта "Сальвадор Далі", які пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі з 16 сакавіка па 30 чэрвеня. Наведвальнікі экспазіцыі змогуць убачыць больш за 100 твораў графікі, скульптуры, ювелірнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія стварыў эпатажны мастак.
Усе экспанаты – гэта частка калекцыі "Сусвет Далі", якая лічыцца адным з найбуйнешых прыватных збораў яго мастацкіх твораў. Заснаваў калекцыю італьянскі арт-дылер і калекцыянер Беніяміна Леві, які ў 1960-ых гадах працаваў са знакамітым іспанскім мастаком. Ва ўсім свеце гэтую калекцыю ўбачылі каля 12 мільёнаў чалавек.
Чытайце таксама:
- Графіку Сальвадора Далі з прыватнай калекцыі прадставілі ў Мінску
- Дзесяць цытат ад Сальвадора Далі