Лукашэнка вырашыў аб'яднаць мужчынскае і жаночае святы

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Незалежнасці
Палац Незалежнасці  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На мерапрыемстве ў Палацы незалежнасці кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўзнагароды ўручаюцца лепшым з лепшых.

МІНСК, 7 сак - Sputnik. Сёння прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароды розным заслужаным дзеячам, у тым ліку пагоны афіцэрам, якія папоўнілі генеральскі корпус.

Пры гэтым ён нагадаў прысутным, што не так даўно віншаванні ў свой адрас прымалі мужчыны, у сувязі са святам абаронцаў Айчыны. Наперадзе зараз жаночае свята - 8 сакавіка.

"З нядаўніх часоў мы аб'яднаем гэтыя ўрачыстасці, каб сабраць разам доблесных мужчын - кадравых ваенных, супрацоўнікаў сілавых структур і нашых дарагіх жанчын, паспяховых у прафесіі, шматдзетных маці, якія прысвяцілі жыццё вялікаму прызначэнню", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, кожны чалавек, які падтрымлівае бяспеку дзяржавы, стварае сям'і і выхоўвае дзяцей, нясе найважнейшую місію.

"Вы ўмацоўваеце палітычную, эканамічную, сацыяльную і духоўную асновы нашай дзяржавы", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Стужка навiн
0